т. адзна́чыць — на́до (ну́жно, до́лжно) отме́тить;
не т. — не ну́жно;
2. сле́дует; необходи́мо; тре́буется;
т. звярну́цца за дапамо́гай — сле́дует (необходи́мо) обрати́ться за по́мощью;
не т. было́ так рабі́ць — не сле́довало так де́лать;
што і т. было́ даказа́ць — что и тре́бовалось (сле́довало) доказа́ть;
для гэ́тага т. яшчэ́ шмат матэрыя́лу — для э́того тре́буется ещё мно́го материа́ла;
3.безл. (желательно) уго́дно, ну́жно;
што вам т.? — что вам уго́дно (ну́жно)?;
4.разг. (причитается) сле́дует;
ко́лькі з мяне́ т.? — ско́лько с меня́ сле́дует?;
◊ так яму́ (ёй, ім іг.д.) і т. — так ему́ (ей, им и т.д.) и на́до, и подело́м ему́ (ей, им и т.д.);
лепш не т. — лу́чше не на́до;
т. і ме́ру ве́даць — на́до (пора́) и честь знать;
т. ду́маць — на́до ду́мать (полага́ть);
і да булавы́ т. галава́ — посл. голова́ во вся́ком де́ле нужна́
трэ́баIIж., церк. тре́ба
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
УНІВЕРСА́ЛІІ ЛІНГВІСТЫ́ЧНЫЯ,
уласцівасці, з’явы, працэсы, характарыстыкі, што выяўляюцца ва ўсіх натуральных мовах або ў большасці з іх.
Напр., адрозненне імёнаў і дзеясловаў, наяўнасць займеннікаў, катэгорый прамога аб’екта, 1-й асобы, ліку, галосных і зычных гукаў, паратаксісу іінш. Пошук, вызначэнне і сістэматызацыя У.л. — складаны і шматаспектны пазнавальны працэс, у межах якога магчымы выбар розных прынцыпаў і падстаў аналізу. Таму адрозніваюць пэўнае мноства тыпаў У.л.: універсаліі анталагічныя і эпістэмалагічныя, абсалютныя і статыстычныя, простыя і імплікатыўныя, дэдуктыўныя і індуктыўныя, статычныя і дынамічныя, лінгвістычныя і семіятычныя, узроўневыя і міжузроўневыя, уласна моўныя і паралінгвістычныя, унутрымоўныя і сацыялінгвістычныя, а таксама універсаліі мовы і маўлення, маўлення мужчынскага і жаночага, дарослага і дзіцячага, кадыфікаванага і размоўнага, вуснага і пісьмовага іг.д. Лагічнае суаднясенне У.л. розных тыпаў дазваляе выпрацаваць абстрактную мадэль «мова чалавека ўвогуле», або «мова-эталон», якая ўвасабляе навук. гіпотэзу пра агульную частку ў структурах усіх вядомых натуральных моў.
Літ.:
Новое в лингвистике. Вып. 5. Языковые универсалии: Пер. с англ.М., 1970;
Языковые универсалии и лингвистическая типология. М., 1969;
Мечковская Н.Б. Общее языкознание: Структур. и социал. типология языков. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫТ, побыт,
пазавытворчая сфера жыцця, якая ўключае задавальненне матэрыяльных патрэб людзей (у ежы, адзенні, жыллі, лячэнні, падтрымцы здароўя) і засваенне духоўных даброт, культуры, адпачынку, сродкаў зносін іінш. У шырокім сэнсе — уклад паўсядзённага жыцця. Быт значна ўплывае на працу, грамадскую дзейнасць, настрой і паводзіны людзей. Вылучаюць грамадскі, гарадскі, пасялковы, сямейны, індывідуальны быт. Структуру быту можна разглядаць з пункту погляду адносін матэрыяльнага і духоўнага бакоў сац.ііндывід. аспектаў, відаў затрат часу і дзейнасці (задавальненне фізіял. патрэб, бытавая праца, вольны час), тыпаў сац. аб’яднання і зносін (сям’я, суседства, маладзёжныя групы іг.д.). Пад уплывам сац.-эканам., геагр. умоў у розных народаў выпрацоўваецца комплекс быт. нормаў, традыцый, звычаяў, абрадаў. У ходзе гіст. развіцця грамадства мяняецца характар элементаў быту і яго структуры. Гасп.і грамадскі побыт беларусаў, іх матэрыяльная культура імаст. творчасць маюць свае асаблівасці, што выяўляюцца ў тыпах жылля, яго ўнутраным убранні, адзенні, абрадах, вераваннях і звычаях. Захоўваюцца асаблівасці ў побыце гар.і сельскага насельніцтва, асобных сац. груп, што абумоўлена не толькі кліматычнымі ўмовамі, але і іх сац.-прафес. інтарэсамі і асабістымі запатрабаваннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РМА МО́ЎНАЯ,
сукупнасць варыянтаў моўных адзінак, якія прызнаюцца грамадствам найлепшымі для здзяйснення маўленчай камунікацыі. Выяўляецца на ўсіх узроўнях і ва ўсіх аспектах функцыянавання моўнай сістэмы: у фанетыцы (вымаўленне, інтанацыя), марфалогіі (словаўтварэнне і словазмяненне), лексіцы і фразеалогіі (выбар і ўжыванне слоў і іх эквівалентаў), сінтаксісе (спалучэнне слоў, пабудова сказа, парадак слоў), стылістыцы, арфаграфіі (пісьмо). Н.м. — вядучая адметная рыса літаратурнай мовы як сістэмы уніфікаваных і стабільных моўных сродкаў і правіл іх ужывання. Адначасова яна з’яўляецца сістэмна-структурнай і сацыялінгвістычнай катэгорыяй. Яе захаванне або парушэнне добра ўсведамляецца большасцю адукаваных людзей і адлюстроўваецца ў метамоўных ацэнках накшталт «правільна — няправільна», «дарэчна — недарэчна», «прыгожа — непрыгожа» іг.д. Н.м. кадыфікуюцца ў граматыках і слоўніках. Мае гістарычна зменлівы характар. Выступае істотным паказчыкам культуры мовы асобы і культуры грамадства ў цэлым. Унармаванне нацыянальнай мовы — адна з гал. задач мовазнаўства, моўнай педагогікі, творчай дзейнасці пісьменнікаў, журналістаў, прамоўцаў іінш.
Літ.:
Семенюк Н.Н. Норма // Общее языкознание. М., 1970;
Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987;
Лепешаў І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Мн.. 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТУС САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
суадноснае становішча (пазіцыя) індывіда або групы ў сац. сістэме, якое вызначаецца па шэрагу эканам., прафес., этн.іінш. спецыфічных для дадзенай сістэмы адзнак (пол, узрост, прафесія, адукацыя, даход іінш.). Упершыню паняцце «С.с.» выкарыстаў у канцы 19 ст.англ. гісторык Г.Мэн. К.Маркс і Ф.Энгельс лічылі, што аб’ектыўнай асновай становішча індывідаў у грамадстве з’яўляецца грамадская практыка, іх сумесная дзейнасць, якая набывае ў ходзе развіцця асаблівыя гіст. формы. М.Вебер сцвярджаў, што стратыфікацыя грамадства і становішча індывіда ў ім вызначаюцца не толькі эканам. кампанентамі (доступ да сродкаў вытв-сці, грамадскіх багаццяў), але ісац. ролямі і пазіцыямі. Кожны індывід мае некалькі статусных характарыстык Вылучаецца гал.статус, які і вызначае становішча асобы ў грамадстве. У залежнасці ад таго, якую пазіцыю займае чалавек у грамадстве дзякуючы спадчынным адзнакам (сац. паходжанне, раса, нацыянальнасць іінш.) або асабістым намаганням (адукацыя, кваліфікацыя іг.д.), адрозніваюць прыродны і дасягальны С.с. Суадносіны іх у сац. структуры грамадства з’яўляюцца паказчыкамі характару эканам.іпаліт. улады, якая і вызначае адпаведную структуру С.с.