КУШ, Каш (Kusch) Полікарп (26.1.1911, г. Бланкенбург, Германія — 20.3.1993), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1956). Скончыў Тэхнал.ін-т Кейса (1931). З 1937 у Калумбійскім (з 1949 праф.), з 1972 у Тэхаскім (г. Далас) ун-тах. Навук. працы па атамнай, малекулярнай, ядз. і хім. фізіцы. Даследаваў атамныя, малекулярныя і ядз. ўласцівасці і з’явы метадам малекулярных пучкоў. З высокай дакладнасцю вымераў значэнне магн. моманту электрона (1949). Нобелеўская прэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́НІЯ, мацыёла (Matthiola),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Каля 55 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Расце на сухіх схілах. У культуры з 16 ст. Л. сівая (M. incana). У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны Л. двухрогая (M. bicornis) і Л. сівая.
Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкусты. Сцёблы прамастойныя, густагалінастыя, апушаныя. Лісце чаргаванае, падоўжанае. Кветкі простыя ці махрыстыя, рознакаляровыя, пахучыя, у гронках. Плод — стручок. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАА́КІЯ (Maackia),
род кветкавых раслін сям. бабовых. 6 відаў. Пашырана ва Усх. Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана М. амурская, або акатнік (M. amurensis).
Лістападныя дрэвы выш. да 20 м. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, даўж. да 30 см. Кветкі шматлікія, у густых гронках, часам разгаліноўваюцца каля асновы. Плод — струк. Драўніна ўстойлівая да гніення, ідзе на выраб фанеры, паркету, гнутай мэблі. Дэкар. расліны, выкарыстоўваюцца для замацавання схілаў і яроў.
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Вучыўся ў Мексіцы, Францыі, ЗША. Лідэр ліберальнага прадпрымальніцка-памешчыцкага руху супраць дыктатуры П.Дыяса, адзін з арганізатараў і кіраўшкоў (на 1-м этапе) Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. Прэзідэнт Мексікі з ліст 1911. Абараняў інтарэсы нац. прадпрымальніцтва і суверэнітэт краіны, абмяжоўваў уплыў замежнага капіталу, але, насуперак сваім абяцанням, выступіў супраць агр. рэформы. Скінуты і забіты ў выніку контррэв. мяцяжу ген. В.Уэрты.
французскі гісторык рамантычнага кірунку. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1838). У 1834—36 праф. Сарбоны, у 1838—51 — Калеж дэ Франс. Напачатку прыхільнік ліберальнай манархіі, пазней — рэспублікі. За адказ прысягнуць Напалеону III пазбаўлены ў 1852 кафедры і пасады загадчыка гіст. секцыі Нац. архіва. Аўтар прац «Гісторыя Францыі» (т. 1—17, 1833—67), «Гісторыя французскай рэвалюцыі» (т. 1—7, 1847—53), «Касцюшка, дэмакратычная легенда» (1851) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НТЭ-КА́РЛА (Monte Carlo),
горад у Манака. Каля 12 тыс.ж. (1997). Порт на Міжземным м. Кліматычны курорт. Буйны цэнтр міжнар. турызму і банкаўскіх аперацый. Сусветна вядомае казіно, пабудаванае ў 1878 (дае каля 4% нац. гадавога прыбытку). Суднарамонт. Адна з самых магутных у Еўропе радыёстанцый. Оперны т-р Музей выяўл. мастацтваў. Штогадовыя міжнар. фестывалі цыркавога мастацтва, тэлевізійных фільмаў і інш. Штогадовыя сусв. «Ралі Монтэ-Карла» (з 1911). Штаб-кватэра Міжнар. акадэміі па турызме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАСІ́МХА РА́О (Памулапурці Венката) (н. 28.6.1921, г. Карымнагар, Індыя),
індыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Бамбейскі і Нагпурскі ун-ты. Чл. Індыйскага нац. кангрэса. З 1957 дэпутат Заканад. асамблеі штата Андхра-Прадэш. У 1962—71 чл. урада, у 1971—73 гал. міністр штата Андхра-Прадэш. З 1977 чл.інд. парламента (Лок Сабхі). У 1980—85 і 1988—90 міністр замежных спраў Індыі. У 1991—96 прэм’ер-міністр Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НТСЦ (NTSC; National Television Sistem Committee Нац. камітэт па тэлевізійных сістэмах, ЗША),
адна з найб. пашыраных сістэм каляровага тэлебачання. Распрацавана ў ЗША (1953). Сігнал колернасці перадаецца з дапамогай паднясучай, якая знаходзіцца ў спектры сігналу яркасці. Паднясучая ў кожным радку тэлевізійнага відарыса мадулюецца адначасова двума колера-рознаснымі сігналамі з выкарыстаннем квадратурнай (амплітудна-фазавай) баланснай мадуляцыі. Прынята ў 47 краінах Амерыкі, а таксама ў Японіі і Паўд. Карэі і мае 3 версіі (1990). Гл. таксама ПАЛ, СЕКАМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАП (Анатоль Міхайлавіч) (н. 3.7.1923, с. Крук Валадарска-Валынскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1976). Скончыў Кіеўскі ун-т (1950). З 1957 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (заг. сектара, аддзела, у 1980—89 заг. лабараторыі). Навук. працы па структуры рудных радовішчаў, петралогіі і петрахіміі дакембрыйскіх комплексаў, стратыграфіі і геахраналогіі дакембрыйскіх утварэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ ДАГАВО́Р 1952,
дагавор аб заснаванні Еўрапейскай абарончай супольнасці (ЕАС). Падпісаны 27 мая ў Парыжы міністрамі замежных спраў Францыі, ФРГ, Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга. Прадугледжваў стварэнне ваен. групоўкі гэтых краін, а таксама наднац. еўрап. арміі пад кіраўніцгвам вярх.каманд.ўзбр. сіламі НАТО у Еўропе. Нац. сход Францыі ў жн. 1954 адмовіўся ратыфікаваць гэты дагавор, аднак ён стаў асновай Заходнееўрапейскага саюза, створанага паводле Парыжскіх пагадненняў 1954 у складзе членаў ЕАС і Вялікабрытаніі.