адзін з першапачатковых узораў зах.-еўрап. ручной агнястрэльнай зброі. З’явілася ў 1-й трэці 15 ст. Зараджалася з дула каменнымі і свінцовымі кулямі. Парахавы зарад падпальваўся ад рукі праз запальную адтуліну ў ствале, пазней — пры дапамозе кнотавага замка. У 16 ст. аркебуза заменена мушкетам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЦІ́НА,
старадаўняе драўлянае пласкадоннае рачное судна з палубай і ветразямі для перавозкі збожжа і інш. грузаў. На Беларусі вядома з 15 ст.Даўж. 43—53 м, шырыня 4—11 м, грузападымальнасць 128—192 т. Будаваліся і выкарыстоўваліся на Нёмане, Шчары, Віліі. У 2-йпал. 19 ст. пачалі знікаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЗНАЧЭ́ННЕ СУДА́,
рашэнне суда 1-й інстанцыі па асобных працэсуальных пытаннях, а таксама любое рашэнне касацыйнай або наглядальнай інстанцый (апрача прэзідыума ці пленума суда) па цывільных і крымін. справах. Рашэнне суда, якое звяртае ўвагу адпаведных арг-цый або службовых асоб на абставіны, што садзейнічалі правапарушэнню, называецца прыватным вызначэннем суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЦКАЯ ЦУКЕ́РАЧНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала з 1910 у мяст. Ляхавічы Слуцкага пав. (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобл.). Мела аддзяленні: варыльнае, карамельнае, сушыльнае, упаковачнае. Працавала больш за 50 чал. Разбурана ў 1-йсусв. вайну, адноўлена і зноў разбурана ў Вял.Айч. вайну. У пасляваенны час пераабсталявана ў кансервавы з-д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭМАТЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі,
кірунак палітэканоміі, які надае матэм. метадам вырашальную ролю ў вывучэнні эканам. з’яў. Узнікла ў 2-йпал. 19 ст. [М.Э.Л.Вальрас (Швейцарыя), В.Парэта (Італія), У.Джэванс, Ф.І.Эджуарт (Вялікабрытанія), І.Фішэр (ЗША), Г.Касель і К.Віксель (Швецыя)]. Разглядае эканоміку як узаемадзеянне індывід. гаспадарак. Асн. задача М.ш. — вызначэнне колькасных паказчыкаў, якія характарызуюць паводзіны асобных вытворцаў і спажыўцоў. Тэарэтычныя пабудовы М.ш. арыентуюцца на маржыналізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗ’Е́ЗД.
1) падраздзяленне (аддзяленне, узвод) у кавалерыі і артылерыі, якое прызначалася для аховы войск, разведкі праціўніка і мясцовасці, падтрымання сувязі паміж падраздзяленнямі і часцямі на маршы. Выкарыстоўваліся да 2-йсусв. вайны 1939—45.
2) Раздваенне аднакалейнага чыг. пуці, якое дазваляе размінуцца сустрэчным цягнікам; станцыя на такім месцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ГЕЛЬ,
β Арыёна, блакітнавата-белая зорка нулявой зорнай велічыні, адна з самых яркіх зорак неба, найбольш яркая ў сузор’і Арыёна. Адлегласць ад Сонца каля 330 пк, свяцільнасць у 23 тыс. разоў перавышае сонечную. Р. — візуальна-падвойная зорка, спадарожнік (7-й зорнай велічыні) аддалены ад гал. зоркі на 10".
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКІ Ф., бел. архітэктар 2-йпал. 18 — пач. 19 ст.; прадстаўнік класіцызму. У пач. 19 ст. віцебскі губернскі архітэктар. Аўтар праектаў адм. будынкаў у Віцебску, Козьмадзям’янаўскай царквы ў в. Гарадок Віцебскай вобл. (1808), выканаў праект і кіраваў перабудовай дома Кудзіновічаў пад Віцебскі палац губернатара.