замарожаны асвяжальны дэсертны прадукт, прыгатаваны з малака, вяршкоў, масла, цукру, сокаў садавіны, арэхаў, яек, пахучых і смакавых рэчываў і інш.харч. сыравіны. М. высокакаларыйнае, добра засвойваецца, мае нязначную колькасць вітамінаў. Асн. віды М.: малочнае, сметанковае, пламбір, фруктова-ягаднае. Некаторыя віды дробнафасаванага М. вырабляюць у шакаладнай глазуры (напр., эскімо). Пры вытв-сці М. з зыходнай сыравіны рыхтуюць сумесь, якую пастэрызуюць, ахалоджваюць і збіваюць у фрызерах, расфасоўваюць, а потым ажыццяўляюць «загартоўку» — далейшае замарожванне да т-ры -10 ці -20 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛЕНЫ АЛЬДЭГІ́Д, бутыральдэгід, бутаналь,
насычаны аліфатычны альдэгід, CH3CH2CH2CHO. Бясколерная празрыстая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, tкіп 75,7 °C, шчыльн. 817 кг/м³. Добра раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, абмежавана — у вадзе. У прам-сці атрымліваюць оксасінтэзам з прапілену ў прысутнасці каталізатара (злучэнні кобальту), а таксама аднаўленнем кратонавага альдэгіду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці бутанолу і 2-этылгексанолу, масленай к-ты і яе ангідрыду, полівінілбутыралю, мадыфікаваных фенола-, мачавіна- і анілінафармальдэгідных смол. Таксічны пры ўдыханні пары, кантакце са скурай, пападанні ў вочы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРААМІНАБЕНЗО́ЙНАЯ КІСЛАТА́, вітамін H1,
роставы фактар многіх мікраарганізмаў, у т. л. насельнікаў кішэчніка жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць з яе фоліевую кіслату.
Бясколернае крышт. рэчыва, дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце. Спрыяе сінтэзу РНК і ДНК, уплывае на абмен некат. біягенных амінаў. Антымікробнае ўздзеянне сульфаніламідных прэпаратаў заснавана на іх здольнасці (з-за структурнага падабенства з П.к.) парушаць сінтэз фоліевай к-ты. Этылавы (анестэзін) і дыэтыламінаэтылавы (навакаін) эфіры П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне. На П.к. багатыя печань, ныркі, сэрца, дрожджы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТО́РЫЯ (Septoria),
род недасканалых грыбоў сям. сферапсідальных. Больш за 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў рэгіёнах з умераным, мяккім і вільготным кліматам. На Беларусі каля 200 відаў. Паразіты злакавых, складанакветных, ясноткавых, ружавых, парасонавых раслін, узбуджальнікі септарыёзаў. Найб. вядомыя С.: злакавая (S. graminis), памідоравая (S. lycopersici), пшанічная (S. tritici), ячная (S. hordei).
Міцэлій добра развіты, галінасты, шматклетачны, мае перагародкі з порамі, часам утварае склероцыі. Органы канідыяльнага споранашэння (пікніды) адзіночныя, шарападобныя, бураватыя, размешчаныя ў тканцы расліны. Канідыі цыліндрычныя, бясколерныя, аднаклетачныя або шматклетачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
B, b
[bi:]
n. B's, b’s
1) друга́я лі́тара анге́льскага альфабэ́ту
2) другі́ гату́нак
grade B apples — я́блыкі друго́га гату́нку
3) шко́льная адзна́ка “до́бра”
to get a B in Belarusian — атрыма́ць до́бра зь белару́скае мо́вы
4) Mus. сі (но́та)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вятру́га, ‑і, М ‑рузе, м.
Разм. Моцны, халодны вецер. А ўзімку, калі на вуліцы лютуе вятруга, .. як добра пайсці на вячоркі ці на ігрышча.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́варыцца, ‑рыцца; зак.
1. Вылучыцца ў выніку варкі. Выварыўся цукар з буракоў.
2. Страціць якія‑н. якасці, асаблівасці ў працэсе доўгай варкі. Мяса добра выварылася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гладзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Стаць роўным, гладкім. Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.
2. Расправіць складкі, адпрасавацца. Плацце добра выгладзілася.
3.Разм. Стаць сытым, гладкім, раздабрэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кастарэ́з, ‑а, м.
Майстар разьбы па косці. Ілюль быў выдатным мастаком-кастарэзам. З маржовых іклаў ён вельмі добра выразаў птушак, звяроў, людзей, паўночныя пейзажы.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падта́ць, ‑тане; зак.
Растаць крыху, знізу або з краёў. На агародах добра падтаў снег, і гракі пачалі ладзіць свае гнёзды на падсохлай стромай таполі.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)