Тралвялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў’, ’гідраграфічныя прылады для даследавання марскога дна’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з англ. trawl ’грунтавы невад у выглядзе доўгага мяшка’, ’цягнуць сеткі па дну’ < лац. tragula ’невад’ (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

intense

[ɪnˈtens]

adj.

1) інтэнсі́ўны (пра жыцьцё)

2) напру́жаны

3) ве́льмі вялі́кі, ве́льмі мо́цны

intense happiness — ве́льмі вялі́кая ра́дасьць

intense pain — ве́льмі мо́цны боль

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Палоня ’бязлесае месца’ (Выг.), полон ’бязлесае месца, луг, сенажаць’, полонʼнʼа, полонʼка ’луг, паша’, пулон’ ’адкрытае месца без лесу і хмызняку’ (Талстой, Геогр. терм., 74, зах.-палеск.). Польск. ріопіа ’лужайка ў лесе’, паўдн.-польск. piania ’прастора (вялікая плошча поля і лесу)’, ’раўніна’, н.-луж. plon, ptona ’адкрытае месца, на якім няма дрэваў; раўніна’, чэш. plan, plane ’раўніна; пласкагор’е; пляцоўка ў гарах’, славац. plan ’тс’, серб.-харв. дыял. planaвялікая паляна, лужайка ў лесе’, славен. planja ’альпійскі луг, паша’, дыял. plana ’раўніна’. Прасл. роіпь, polnbja. Дэрываты ад прасл. прыметніка polпь < роГе (гл. Брукнер, 422; Скок, 2, 675 і наст.). Падрабязны агляд семантыкі слова і літаратуры гл. Талстой, там жа, 74 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́тачнік, ‑а, м.

1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.

2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.

3. Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.

4. Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мілья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.; ліч. і наз.

1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000.000. Мільярд дзеліцца на тысячу. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000.000. Пяць мільярдаў рублёў.

2. звычайна мн. (мілья́рды, ‑аў). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Мільярды.. агеньчыкаў адсвечваліся і ў сняжынках белага покрыва зямлі, занямеўшай у маркотным ззянні месяца. Колас.

[Фр. milliard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Назва аднаго з відаў электрычных засцерагальнікаў. Перапаліць пробкі.

2. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., якая перашкаджае руху, цячэнню; затор. На пераправе ўтварылася пробка. Дзесяткі машын, танкаў; фурманак збіліся ў кучу ля берага. Хомчанка. Кожны імкнуўся хутчэй прабрацца, стварылася пробка, узмацніліся крыкі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руды́, ‑ая, ‑ое.

Рыжа-карычневы. І ўсё ў гэтым чалавеку было рудым — і яркая каўбойка і калматая чупрына, і густыя калючыя бровы. Лынькоў. Хлопцы ўбачылі, як вялікая рудая вавёрка ледзь справілася ўскочыць на тоўстую елку. Ваданосаў. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка.

•••

Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысь 1, ‑і, ж.

Хуткі алюр, сярэдні паміж галопам і шагам. Я падганяю каня лейцамі. Ён неахвоча пераходзіць на рысь. Асіпенка. Раптам ззаду [у Косціка] нечая моцная рысь. Азірнуўся — польскі коннік. Баранавых.

рысь 2, ‑і, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых. Пасярод сцежкі ляжаў мёртвы алень, а над ім стаяла вялікая рысь. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славя́не, ‑вян; адз. славянін, ‑а, м.; славянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. славянкі, ‑нак; ж.

Вялікая група роднасных па паходжанню і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і Азіі і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табу́н, ‑а, м.

Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам. У пана былі табуны коней, валоў, гумны хлеба, багатыя палацы. Каваль. [Дзед Арцём] абыходзіць калгасны табун, што пасвіцца на свежаскошанай канюшыне. Бядуля. // Чарада (птушак). Табун гусей. // перан. Вялікая група людзей, натоўп. Гляджу, [немцы] табуном папляліся на выхад з гаража. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)