за́йздрасць, -і, ж.

Пачуццё прыкрасці і раздражнення, выкліканае дабрабытам, поспехамі іншых.

Глядзець з зайздрасцю на што-н.

На зайздрасць — так (такі), што можна пазайздросціць.

Лопнуць ад зайздрасці — пра бурнае праяўленне зайздрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зайздро́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Зайздросны чалавек.

|| ж. зайздро́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. зайздро́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зайздро́сны, -ая, -ае.

1. Які заўсёды зайздросціць, поўны зайздрасці, які выражае зайздрасць.

З. чалавек.

З. позірк.

2. Здольны абудзіць зайздрасць.

З. лёс.

Зайздроснае здароўе.

|| наз. зайздро́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зайздро́сціць, -о́шчу, -о́сціш, -о́сціць; незак., каму-чаму.

Зведваць пачуццё зайздрасці да каго-, чаго-н.

Зайздрошчу ўнукам сваім.

|| зак. пазайздро́сціць, -о́шчу, -о́сціш, -о́сціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́йка гл. заяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

займа́льны, -ая, -ае.

Здольны займаць увагу, уяўленне; забаўны.

Займальная гульня.

З. сюжэт.

|| наз. займа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

займа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. заняцца¹.

2. Працаваць (пра разумовы занятак), вучыцца.

З. ў інстытуце.

З. па начах.

3. чым. Мець што-н. прадметам сваіх заняткаў.

З. хіміяй.

Займацца балачкамі (разм.) — займацца пустымі размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

займа́цца² гл. заняцца².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

займа́ць гл. заняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

займе́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: часціна мовы, якая ўключае словы, што не абазначаюць прадметаў, іх прымет, колькасці або парадку па падліку, а толькі паказваюць на іх.

Асабовыя займеннікі (я, ты, ён). Прыналежныя займеннікі (мой, твой, яго) і інш.

|| прым. займе́нны, -ая, -ае.