СВАБО́ДНЫЯ ВАГА́ННІ, уласныя ваганні,

від ваганняў, якія адбываюцца ў фіз. сістэме без знешняга ўздзеяння за кошт першапачаткова нададзенай энергіі (патэнцыяльнай ці кінетычнай). Характар С.в. вызначаецца ўласнымі параметрамі сістэмы (масай, індуктыўнасцю, эл. ёмістасцю, пругкасцю і інш.). У рэальных сістэмах С.в. затухальныя з-за рассеяння энергіі, а пры вялікіх яе стратах — аперыядычныя. У лінейных сістэмах С.в. — суперпазіцыя нармальных ваганняў.

т. 14, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЗГО́РАК, пагорак,

дадатная форма рэльефу невял. (да 200 м) адноснай вышыні, са спадзістымі схіламі (менш за 30°), акруглай вяршыняй і слабавыразным падножжам. Асобныя формы У. (выцягнутыя ў даўжыню) наз. градамі, грывамі, уваламі. Вылучаюць У. ледавіковыя (донна-марэнныя, канцовамарэнныя, друмліны), водна-ледавіковыя (камы, озы), эолавыя (дзюны), утвораныя цякучымі водамі (астанцы) і інш. На Беларусі займаюць больш за 50% тэрыторыі.

т. 16, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЧЫ́НАК у праве,

правіннасць, за якую прадугледжана адм. адказнасць. У. можа быць здзейснены наўмысна і па неасцярожнасці. Паводле адм. заканадаўства Рэспублікі Беларусь адказнасці за У. падлягаюць асобы, якія на момант яго здзяйснення дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Пры малазначнасці У. орган (службовая асоба), які правамоцны вырашаць справу, можа вызваліць парушальніка ад адм. адказнасці і абмежавацца вуснай заўвагай, папярэджаннем.

т. 16, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНО́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у пойме р. Прыпяць, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Чарноцкае, за 5 км на ПдУ ад г. Петрыкаў. Пл. 0,3 км², даўж. 2,9 км, найб. шыр. 100 м, даўж. берагавой лініі 6 км. Катлавіна старычнага тыпу, серпападобнай формы. Берагі высокія, пясчаныя, на У абразійныя, пад хмызняком.

т. 17, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРТО́ЎСКІ ВІР, Чартоў Вір,

Ястрабельскае возера. У Столінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 5 км на ПнУ ад в. Магільнае, за 25 км на ПнУ ад г. Столін. Пл. 0,26 км², даўж. 4,55 км, найб. шыр. 70 м, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Катлавіна старычнага тыпу, вузкай стужкападобнай формы, выцягнутая з З на У.

т. 17, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.

У Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Аслік, сярод забалочанага лесу, за 1,5 км на Пд ад в. Гордава, за 15 км на ПдЗ ад г. Бялынічы. Пл. 0,57 км², даўж. 1,17 км, найб. шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 14,2 км². Катлавіна акруглай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.

т. 17, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.

У Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Цна, за 5 км на ПдЗ ад в. Бастынь, за 12 км на ПнЗ ад г. Лунінец. Пл. 0,31 км², даўж. 680 м, найб. шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Катлавіна круглая, схілы выш. да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае.

т. 17, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.

У Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Латвіяй, у бас. р. Росіца (цячэ праз возера), за 1,5 км на З ад в. Крывасельцы, за 24 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,2 км², даўж. 750 м, найб. шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 1,9 км. Пл. вадазбору 12,5 км². Злучана канавай з воз. Белае.

т. 17, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧО́РНАЯ,

рака ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Віхра (бас. р. Дняпро). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 99 км². Пачынаецца за 800 м на ПдУ ад в. Судоўшчына, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Банькаўшчына. Рэчышча на працягу 700 м ніжэй аўтадарогі Мсціслаў—Горкі і паміж вёскамі Старое Сяло і Дзеснакіта (2,5 км) каналізаванае.

т. 17, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШУРА́,

рака ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Уса (бас. р. Нёман). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 99 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Дружная, упадае ў Усу за 1,8 км на ПнУ ад в. Пруды. Рэчышча на працягу 16 км (ад вытоку да в. Янкавічы) каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.

т. 17, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)