род бактэрый сям. бруцэлавых. 4 віды. Найб. пашыраная і вывучаная P. multocida, якая выклікае захворванні свойскай і дзікай жывёлы (напр., пастэрэлёзы, бывае прычынай рэспіраторных хвароб чалавека.
Клеткі шара- ці яйцападобнай формы, нерухомыя, грамадмоўныя, інтэнсіўна афарбоўваюцца на полюсах. Аэробы або факультатыўныя анаэробы. Спор не ўтвараюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КСЕЛ [ад англ. pic(ture) el(ement)],
элементарны ўчастак (святлівы пункт) відарыса, атрыманы пры яго дыскрэтызацыі, напр., у перадавальных тэлевізійных трубках, з мэтай далейшай перадачы ці апрацоўкі. Пры кадзіраванні П. ўлічваецца яго сярэдняя яркасць, для каляровых відарысаў дадаткова ўлічваюцца яркасці элементарных колераў, атрыманых пры колерадзяленні (гл.Лічбавая апрацоўка відарысаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНА́КЛЬ (франц. pinacie),
дэкаратыўная вежачка, слупок на контрфорсеціінш. частках будынкаў. Звычайна завяршаецца дэкар. востраканцовай пірамідкай (фіялам) і ўпрыгожваецца крабамі (дэталі ў выглядзе скульпт. стылізаваных лістоў і кветак). П. шырока вядомы ў еўрап. архітэктуры познараманскага і гатычнага стыляў, а таксама ў збудаваннях несапраўднай готыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛО́СКАЯ КРЫВА́Я,
крывая лінія, усе пункты якой ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах аналітычна задаецца ўраўненнем: F(x, y) = 0 (няяўны від), y = 𝑓(x) (яўны) ціx = φ(t), y = Ψ(t) (параметрычны від) або ў палярных каардынатах r = 𝑓(φ). Кручэнне (другая крывізна) П.к. роўная нулю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКЛІ́ТЫКА (ад грэч. proklitikos які нахіляецца наперад),
слова, якое ў фразе ці словазлучэнні пазбаўлена ўласнага націску і цесна прымыкае да наступнага слова, утвараючы з ім адзінае фанетычнае цэлае. У якасці П. звычайна выступаюць аднаскладовыя (часам двухскладовыя) прыназоўнікі, часціцы, злучнікі, займеннікі: «на нас», «мае госцейкі». З’ява, супрацьлеглая П., — энклітыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМА́Я ЛІ́НІЯ,
адно з першасных паняццяў геаметрыі. Уласцівасці П.л. апісваюцца аксіёмамі: праз 2 пункты праходзіць толькі 1 прамая; П.л. мае толькі адно вымярэнне (даўжыню); П.л. можна неабмежавана прадоўжыць у абодва бакі; П.л. — найкарацейшая з ліній, якія злучаюць 2 пункты. Уяўленне аб прамой дае нацягнутая нітка ці прамень святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВАЕ ПАЛЯВА́ННЕ,
адстрэл ці адлоў прамысл. жывёл з мэтай атрымання таварнай прадукцыі або забеспячэння паляўнічага прадуктамі харчавання, адзеннем, традыц. жыллём (чумы, юрты і інш.). На Беларусі П.п. як від прац. дзейнасці практыкавалася ў мінулым. У адпаведнасці з сучасным заканадаўствам існуе толькі любіцельскае і спарт.паляванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НДРЫК,
дэкаратыўная арх. дэталь у выглядзе невял. прафіляванага (прамавугольнага або выгнутага) карніза над аконным ці дзвярным праёмам на фасадзе будынка (радзей у інтэр’ерах). Часам апіраецца на кансолі і завяршаецца франтонам. Вядомы са старажытнасці (манум. ордэрная архітэктура Стараж. Грэцыі і Рыма). Пашыраны ў архітэктуры рэнесансу і інш. стыляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАВІ́Т, Свентавіт, Светавіт,
язычніцкае божаства ў зах.-славянскай міфалогіі. Ушаноўваўся таксама як бог вайны і дастатку. Увасабляўся ў выглядзе чатырохгаловага ці чатырохтварага ідала. Атрыбуты С. — белы конь, меч і коп’і. У г. Аркон на в-ве Руген (Германія) знаходзіўся культавы цэнтр С. — чатырохслуповы храм-свяцілішча (разбураны ў 1168).