но́та​2

(лац. nota = знак, заўвага)

афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да ўрада другой (напр. н. пратэсту).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палаталіза́цыя

(ад н.-лац. palatalis = паднябенны)

лінгв. змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пан-

(гр. pan = усё)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да ўсяго», «які ахоплівае ўсё».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паштэ́т

(польск. pasztet, ад ням. Pastete)

страва з мясных, рыбных прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану (напр. пячоначны п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

постэмбрыяна́льны

(ад пост- + эмбрыянальны)

які мае адносіны да часу пасля вызвалення арганізма ад яйцавых і зародкавых абалонак; паслязародкавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праксіма́льны

(ад лац. proximus = найбліжэйшы)

анат. размешчаны бліжэй да сярэдняй плоскасці цела (напр. п. аддзел сасуда); проціл. дыстальны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псамі́ты

(гр. psammites = пясчаны)

горныя пароды — пяскі і пясчанікі з памерам зярнят звычайна ад 1 да 0,1 мм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ра́ксы

(гал. raks)

металічныя кольцы, пры дапамозе якіх пярэднія парусы на судне (кліверы) мацуюцца да штанг і леераў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэакцэпта́цыя

(ад рэ- + лац. acceptare = прымаць)

паўторнае прыняцце да акцэпту вэксаля, паколькі спачатку акцэпт быў зроблены з абмежаваннем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэгіяналі́зм

(ад рэгіянальны)

падыход да разгляду эканамічных, сацыяльных, палітычных і іншых праблем з пункту гледжання інтарэсаў пэўнага рэгіёна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)