зазва́ць, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві́; -зва́ны; зак., каго (што).

Паклікаць, запрасіць прыйсці.

З. у госці.

|| незак. зазыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зазвіне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́ць; зак.

Пачаць звінець.

Зазвінеў званок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заздаро́ўны, -ая, -ае.

Які выражае пажаданне здароўя, аб’яўляецца ці выпіваецца за чыё-н. здароўе.

Заздароўная песня.

З. тост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зазеляне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць зелянець (у 2 і 3 знач.).

Зазелянела рунь.

Удалечыні зазелянеў гай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зазеляні́ць, -зеляню́, -зяле́ніш, -зяле́ніць; -зяле́нены; зак., што (разм.).

Запэцкаць чым-н. зялёным, у зялёнае.

З. сукенку травой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заззя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

Пачаць ззяць.

Заззялі зоркі на небе.

Заззялі вочы шчасцем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зазімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; зак.

Застацца зімаваць дзе-н.

З. на поўначы.

Зазімавала някошаная сенажаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зазі́мак і за́зімак, -мку, мн. -мкі, -мкаў, м.

Першы снег з марозам; пачатак зімы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зазірну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

Тое, што і заглянуць.

З. у твар.

|| незак. зазіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зазіхаце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; зак.

Пачаць зіхацець.

Снег зазіхацеў на сонцы.