БЯЛЯЕ́ВА Людміла Міхайлаўна (н. 20.6.1948, г.п. Узда Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1972). З 1979 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі.

Тв.:

Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.).

т. 3, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЙКА́ЛЬСКІ ХРЫБЕ́Т,

горны хрыбет па паўн.-зах. узбярэжжы воз. Байкал, у Расійскай Федэрацыі. Даўж. 300 км, выш. да 2572 м (г. Чэрскага). Складзены з крышт. сланцаў, кварцытаў, вапнякоў, гранітаў. Пераважае высакагорны рэльеф. На зах. схілах (да выш. 1400 м) цемнахвойная тайга, на ўсходніх лістоўнічныя лясы, вышэй горныя тундры і камяністыя россыпы.

т. 2, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАЛІ́СТЫ,

першыя старажытнарымскія гісторыкі. Гіст. падзеі размяшчалі па гадах праўлення консулаў. Творы аналістаў (аналы) апавядалі пераважна пра паліт. і ваен. падзеі, былі прасякнуты патрыятызмам. Найб. вядомыя аналісты: Квінт Фабій Піктар (3 ст. да н.э.), Катон Старэйшы (2 ст. да н.э.). Урыўкі з твораў аналістаў выкарыстаны ў працах больш позніх гісторыкаў.

т. 1, с. 334

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«АНЦУЕ́ЛЯ»,

бел. нар. танец, разнавіднасць кадрылі. Назва паходзіць, верагодна, ад адной з размоўных формаў жаночага імя Ганна — Анця, Анцінея. Бытаваў на Навагрудчыне (зафіксаваны на пач. 19 ст.). Танцавалі ў 2 або 4 пары па чарзе, потым усе разам. Асн. элемент руху — галоп. Муз. памер 24. Тэмп хуткі.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 1, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРТУА́ (Artois),

гістарычная вобласць на Пн Францыі, асн. частка дэпартамента Па-дэ-Кале. Пл. каля 4 тыс. км². Нас. 1 млн. чал. (1982). З 2-й пал. 9 ст. да 1180 тэр. Артуа належала Фландрыі; у сярэднія вякі частка аўстр. і ісп. Нідэрландаў. Адышла да Францыі ў 1659. Гал. горад — Арас.

т. 1, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЫ́ТА (Barito),

рака на Пд в-ва Калімантан, у Інданезіі. Даўж. 880 км, пл. бас. каля 100 тыс. км². Пачынаецца на паўн. схілах хр. Мюлер, цячэ з Пн на Пд па забалочанай раўніне, упадае ў Яванскае м. Паўнаводная круглы год. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. У дэльце порт Банджармасін.

т. 2, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Е́ЛЕНКА,

рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас. р. Дняпро). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 170 км². Выцякае з воз. Камачэўскае на тэр. Талачынскага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 6 км. Цячэ пераважна па забалочаным лесе.

т. 6, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў Аляксандр Васілевіч (н. 23.8.1948, г. Бугульма, Татарстан),

бел. вучоны ў галіне машынабудавання для харч. прам-сці. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі тэхнал. ін-т харч. прам-сці (1971). З 1992 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіях і машынах для мукамольна-крупяной вытв-сці.

т. 7, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛУА́РЫ (ад франц. couloir калідор),

памяшканне па-за межамі асн. залаў (бакавая зала, калідор) у парламенце, тэатры ці інш. Служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі і інш. У пераносным сэнсе — аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах, напр., вядома з К., у К.

Кулоны: 1 — сярэдні, 2 — вялікі.

т. 9, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКЕ́ЕЎ Віктар Пятровіч (25.10.1924, Масква — 25.10.1985),

расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад. АН СССР (1986, чл.-кар. з 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1961, 1974). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1948). Кіраваў н.-д. арг-цыяй. Асн. навук. працы па лятальных апаратах. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1968.

В.П.Макееў.

т. 9, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)