біпла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самалёт з двума крыламі, размешчанымі адно пад адным.

|| прым. біпла́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вынасны́, -а́я, -о́е.

Звязаны з вынасам, знаходжаннем па-за чым-н., вынесены куды-н.

Вынасная графа.

Вынасное судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пат, -у, М -паце, м. (спец.).

Збіранне вадкасці з крывяносных сасудаў у якой-н. поласці цела пры запаленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плесціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецецца; зак.

Расплёўшыся, выпасці.

Стужка выплелася з касы.

|| незак. выплята́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́слізнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Слізгануўшыся, выпасці, вырвацца.

Шост выслізнуўся з рук.

|| незак. выслі́згвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Цэдзячы, выліць.

В. піва з бочкі.

|| незак. выцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. вянок.

2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў; венчык (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гааля́н, -у, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых з высокім сцяблом, пакрытым лісцем; род сорга.

|| прым. гааля́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́ніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых.

|| прым. гасці́нічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гербіцы́ды, -аў, адз. гербіцы́д, -у, М -дзе, м.

Хімічныя рэчывы для барацьбы з пустазеллем.

|| прым. гербіцы́дны, -ая, -ае.