-андрыя

(гр. andreios = мужчынскі)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мужчыны або мужчынскага полу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антагене́з

(ад гр. on, ontos = быццё + -генез)

індывідуальнае развіццё жывёльнага або расліннага арганізма з моманту зараджэння да смерці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антацы́дны

(ад анты- + лац. acidus = кіслы)

які мае адносіны да лекавых рэчываў, што нейтралізуюць саляную кіслату страўнікавага соку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыдэйтро́н

(ад анты- + дэйтрон)

элементарная часціца, якая з’яўляецца аптычасціцай у адносінах да дэйтрона; звязаны стан антыпратона і антынейтрона.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апеты́т

(лац. appetitus = жаданне)

1) жаданне есці;

2) перан. жаданне наогул, імкненне да чаго-н. (напр. уласніцкі а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аркбута́н

(фр. arc-boutant)

знешняя апорная каменная арка, што перадае распор скляпення ад сцяны да апорнага слупа (контрфорса).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адсо́рбцыя

(ад лац. ad = да, пры + sorbere = паглынаць)

хім. паглынанне газаў або рэчываў паверхневым слоем адсарбенту (параўн. абсорбцыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адыпі́навы

(ад лац. adeps, adipis = тлушч)

які мае адносіны да арганічнай кіслаты, што з’яўляецца паўпрадуктам сінтэтычнага валакна нейлону.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акіне́зія акінезі́я

(гр. akinesia = нерухомасць)

страта здольнасці да актыўных рухаў у выніку паралічу, болю, пры некаторых псіхічных захворваннях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аксо́н

(гр. akson = вось)

адростак нервовай клеткі (нейрона), які праводзіць нервовы імпульс да органаў і іншых нервовых клетак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)