сябро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Дзяўчынка, дзяўчына або жанчына, якая сябруе з кім‑н. [Пятро:] — Сёння скардзілася мне [Вольга], што вы [Лена] хоць і сяброўка ёй, але робіце нешта такое не па-сяброўску. Што вы не падзялілі? Ваданосаў. Дзяўчаты былі сяброўкамі, хаця вучыліся па розных факультэтах і не былі падобны адна на адну сваімі характарамі. Шахавец. Абкружыў яе [Кацярыну] жаданы круг сябровак дарагіх... Броўка. / у перан. ужыв. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва. // Пра каханую жанчыну. Каханнем першым І шчырым, і непаўторным Цябе я, сяброўка, кахаў. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трысце́н, ‑а, і трысце́нь, ‑я, м.
Прыбудова да хаты і пад. з трох сцен. На пясчаным узгорку, над самым краем балотца, што зарасло нізкім хвойнікам і алешнікам, стаіць непакрыты хлеў — трысцен: чацвёртая сцяна з жэрдак. Галавач. І сапраўды, крокаў праз якіх сотні паўтары мы выйшлі на палянку, на якой, нібы тулячыся да лесу, стаяў велікаваты, з трысценам, драўляны дом. Сабаленка. Збудаваў .. [Рыгор] на Наносах хаціну, падобную на лазню, прыстроіў з боку яе трысцен для каровы і пасадзіў сям’ю ў сваю хату. Чарнышэвіч. Гаспадар, прыбіраючы з акон гэблі, [долаты] і іншыя інструменты, апавядаў папу, як ён цэлы год быў заняты будоўляй трысценя і новага хл[я]ва. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэарэты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэорыі. Тэарэтычнае абагульненне. Тэарэтычныя пытанні. □ Пытанне аб дзяржаве набывае ў цяперашні час асаблівую важнасць і ў тэарэтычных і ў практычна-палітычных адносінах. Ленін. // Які разглядае, асвятляе пытанні тэорыі, які займаецца пытаннямі тэорыі. Тэарэтычнае мовазнаўства. Тэарэтычная фізіка. // Які выражае схільнасць, здольнасць займацца тэорыяй. Тэарэтычны розум.
2. Звязаны з тэорыяй, які засноўваецца па тэорыі. Тэарэтычнае абгрунтаванне. □ Каб быць навуковай, лексікаграфія павінна апірацца на грунтоўную тэарэтычную аснову. Суднік. Тэарэтычныя асновы знешняй палітыкі Савецкай дзяржавы, яе прынцыпы і мэты распрацаваў У. І. Ленін. «Звязда». // Атрыманы шляхам абстрактна-лагічных аперацый або матэматычных разлікаў. Тэарэтычныя разлікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убаку́, прысл.
1. У некаторым аддаленні ад каго‑, чаго‑н. Пакрыўджаны Якім стаяў убаку, пакуль не прайшлі ўсе касцы паўз яго. Дуброўскі. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. Там, крыху ўбаку ад вуліцы, расла высачэзная таполя. Чарнышэвіч. [Уладзя] мінуў родную мясціну, прайшоў ад яе ўбаку за пяць кіламетраў. Чорны.
2. перан. Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця. [Дзмітрый Аляксандравіч:] А дакуль лабараторыя будзе стаяць убаку? Не, не! Няхай і яна падключаецца. І — неадкладна. Нам патрэбны аналізы без затрымкі. Савіцкі. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. [Паэма «Сымон-музыка»], як і «Новая зямля», не засталася ўбаку ад магістральных тэм нашай эпохі. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадні́ць, ‑гадню, ‑годніш, ‑годніць; зак., што.
1. Прывесці ў пэўную адпаведнасць з чым‑н. Узгадніць дзеянні авіяцыі з дзеяннямі пяхоты. Узгадніць гадавы план з планамі пяцігодкі. □ Так, другі гарком камсамола створаны. Ён стаў фактам. Але мяне не пакідала думка: як узгадніць работу гэтага паўднёвага гаркома з тым паўночным, які дзейнічае ўжо не адзін месяц. Дзенісевіч.
2. Выпрацаваць адзіную думку, погляд і пад. наконт чаго‑н., атрымаць згоду, дазвол на што‑н. У палкоўніка ўжо даспяваў план, які ён павінен быў распрацаваць і ўзгадніць з генералам. Паслядовіч. Таццяна Пятроўна адказала, што такая, думка ёй спадабалася, але што трэба абавязкова ўзгадніць яе. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уключы́ць, уключу, уключыш, уключыць; зак.
1. што. Далучыўшы да крыніцы энергіі, прывесці ў дзеянне, рух. Уключыць станок. □ Сцяпан Васільевіч уключыў тэлевізар прамой сувязі. Матавы экран ажыў, прамільгнулі абрысы залы, ракетадрома. Шыцік. Вадзіцель ускочыў у кабіну і ўключыў матор. Машына кранулася. М. Ткачоў. // Далучыць да сістэмы дзеючых апаратаў; падключыць. Уключыць першую скорасць. Уключыць тэлефон.
2. каго-што. Увесці, прыняць у склад, лік каго‑, чаго‑н. Уключыць у рацыён жывёлы соль. □ [Бялькевіч:] — Збяру .. брыгаду, уключу туды Мацея з баянам і паеду. Савіцкі. Дырэкцыя адразу ўключыла «Ірынку» у рэпертуарны план тэатра і са згоды аўтара даручыла мне яе ставіць. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укра́сці, украду, украдзеш, украдзе; пр. украў, украла; зак., каго-што.
Узяць цішком, прысвоіць сабе чужое. [Прыбіральшчыца:] — Надоечы я адну дзяўчыну мусіла суцяшаць .. Дакументы і грошы ў яе прапалі. Дзе падзеліся — не знае. Ці ўкралі, ці згубіла — невядома. Грамовіч. // перан. Падманам, інтрыгай прысвоіць, захапіць што‑н. (уладу, славу і пад.). [Лабыш:] Во жулік... Атруціў, забіў, зарэзаў... і абакраў! Славу маю ўкраў!.. Козел. // перан. Выкарыстаць што‑н. за кошт іншых, пазбавіўшы каго‑н. чаго‑н. Трэба біць, біць іх больш, ворагаў, што хочуць украсці .. наша шчасце. Шамякін.
•••
З-пад сучкі яйцо ўкрасці — быць хітрым, вёрткім, з адчайна-зухаватымі выхадкамі.
У бога цяля ўкрасці — быць выключэннем сярод іншых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умя́ць, умну, умнеш, у мне; умнём, умняце; пр. умяў, умяла; заг. умні; зак., што.
1. Прымяўшы, уціснуць, увагнаць у што‑н., куды‑н. Дзядзька.. выплюнуў з рота папяросу, спакваля расцёр яе, умяў наском бота ў пясок. Сачанка.
2. Націскаючы, зрабіць больш шчыльным. Умяць тытунь у люльцы. // Прымяць хадою, яздою; утаптаць, уездзіць. Умяць зямлю гусеніцамі трактара. □ Падэшвы яго [Шпакевіча] ботаў глыбока ўмялі намыты пясок на беразе. Чыгрынаў.
3. Разм. З’есці вялікую колькасць чаго‑н., прагна з’есці што‑н. Умяць цэлы бохан хлеба. □ [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
учара́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які адбыўся, утварыўся, зроблены і г. д. учора. Кожны сённяшні дзень нясе ў сабе крупінку дня ўчарашняга. «Маладосць». Пасля ўчарашняга дажджу сонца паднялося вясёлае, іскрыстае, лес нібы памаладзеў, і вярнулася галасістая, зычная вясна. Новікаў. // Які быў нядаўна, у недалёкім мінулым. Учарашні баявы таварыш — начальнік штаба атрада — стаў мужам Марусі. Брыль.
2. у знач. наз. учара́шняе, ‑яга, н. Тое, што было ўчора, у недалёкім мінулым. Ці таму, што ўдалося часткова адпомсціць Бубновіч за ўчарашняе, ці таму, што з ім ішла Аня, Косця адчуў сябе вальней. Карпюк.
•••
Учарашні дзень гл. дзень.
Шукаць учарашняга дня гл. шукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фунда́мент, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.
1. ‑а. Падмурак, аснова (з бетону, каменю і пад.), што служаць апорай якіх‑н. збудаванняў, машын і пад. Цяпер дзяўчаты бяруць з гары пясок для фундаментаў тых дамоў, у якіх яны будуць жыць. Кулакоўскі. Праўда, год з дваццаць назад, пасля вайны, перасыпаў яе Арцём, даў пад вокны пару новых вянкоў, падклаў фундамент, і стаіць сабе хата, як новая. Дзятлаў.
2. ‑у; перан. Галоўнае, істотнае; тое, што ляжыць у аснове чаго‑н.; база. Фундамент эканомікі складаюць асноўныя вытворчыя фонды народнай гаспадаркі. «Звязда». Дыялектыка-матэрыялістычнае разуменне гісторыі з’яўляецца філасофскім фундаментам навуковага камунізма. Лушчыцкі.
•••
Закласці фундамент гл. закласці.
[Лац. fundamentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)