аляні́ца, ‑ы, ж.

Самка аленя. Па рэдкім ягадніку і мху, крута выгнуўшы шыю, імчыць аляніца, а следам за ёю гарэзнае алянятка з кароткім хвосцікам-кутасом. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аля́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з кароткімі крыламі і доўгімі нагамі, якая жыве па берагах рэк; вадзяны верабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыўра́давы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць урада. Нічога ў дэфензіўшчыкаў не выйшла са стварэннем масавай крымінальнай справы па абвінавачванню кампартыі Заходняй Беларусі ў антыдзяржаўнай, антыўрадавай дзейнасці. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́нюхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Знайсці па паху. Кот вынюхаў мышэй.

2. перан. Разм. груб. Вызнаць, выведаць; высачыць. Вынюхаць чужыя намеры. Вынюхаць навіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слацца, ‑сцелецца; зак.

Пралегчы па паверхні. Роўны, Шырокі след Выслаўся з хаты ў хлеў. Глебка. // Разаслацца, распаўсюдзіцца. Густы дым ад паравоза.. выслаўся аж пад вагоны. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абпа́ліна, ‑ы, ж.

Абпаленае месца. Мы ўсе непакоімся ўжо; толькі адзін Ткач сядзіць абыякавы, паціху распальвае абкураную, з цёмна-рудымі абпалінамі па краях тоўстую люльку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватарма́йстар, ‑тра, м.

Службовая асоба ў арміях некаторых краін і рускай арміі ў мінулым, якая займаецца размяшчэннем войск па кватэрах і забеспячэннем іх харчамі і фуражом.

[Ням. Quartiermeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірэгуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Не падпарадкаваны агульным правілам; нерэгулярны. Ірэгулярнае войска. □ Па адхоне слаўся пладовы вялізны сад, адрываючыся ўверсе.. цёмнай і раскошнай сцяной ірэгулярнага парку. Караткевіч.

[Лац. irregularis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здавальня́юча,

1. Прысл. да здавальняючы.

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць сярэдні ўзровень ведаў, паводзін і пад.; пасрэдна. Атрымаць здавальняюча па фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Тое, што і задаволіцца. Па ўсім палетку пасвіліся коні. Але яны ўжо здаволіліся добрай пашай і ляніва грызлі канюшыну. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)