МО́ГІЛЕЎ Міхаіл Веньямінавіч (1.6.1898, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна — 14.3.1967),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1939), праф. (1946). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1924). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па аварыяльным інкрэце і яго ўзаемаадносінах з ганадатропнымі гармонамі цяжарных.
Тв.:
Эстрогенный инкрет яичника и гонадотропные гормоны беременных. Л., 1939;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́КАШ,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі жаночае бажаство ўрадлівасці і вады, апякунка парадзіх, жаночай працы і дзявочай долі. Яе ўяўлялі ў выглядзе жанчыны звял. галавой і доўгімі рукамі, якая прадзе па начах у хаце. М. — адзінае жаночае бажаство стараж.-рус. пантэона, чый ідал у Кіеве стаяў на вяршыні гары разам з кумірамі Перуна і інш. багоў. Непасрэдным працягам вобраза М. пасля прыняцця хрысціянства стала св. Параскева Пятніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЎПЛІУСЫ (ад грэч. nauplios жывёла з панцырам),
планктонныя лічынкі розных ракападобных. Цела не сегментаванае; прыдаткаў 3 пары: спераду рота аднагалінастыя адчувальныя антэнулы, ззаду — двухгалінастыя антэны і жвалы жавалы* (мандзібулы), якія выкарыстоўваюцца пры плаванні. Маюць няпарнае (наўпліяльнае) вока. Паміж жваламі жаваламі* і анальнай адтулінай знаходзіцца зона росту, у якой па меры развіцця ўзнікаюць т.зв. постнаўпліяльныя сегменты з канечнасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́КАМЕН (Newcomen) Томас (28.2.1663, г. Дартмут, Вялікабрытанія — 7.8.1729),
англійскі вынаходнік, адзін са стваральнікаў цеплавога рухавіка. Каваль па прафесіі. Сумесна з лудзільшчыкам Дж.Коўлі пабудаваў у 1705 паравую машыну для адпампоўвання вады ў шахтах, якая шырока выкарыстоўвалася ў 18 ст. Адным з першых рэалізаваў ідэю пераўтварэння цеплавой энергіі пары ў мех. работу.
Літ.:
Конфедератов И.Я. История теплоэнергетики: Начальный период (XVII—XVIII вв.). М.; Л., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́Ў Аляксандр Сталіевіч (н. 17.9.1961, Баку),
бел. спартсмен (скачкі ў ваду). Засл. майстар спорту СССР (1980). У 1996—2000 старшы трэнер рэзерву нац. зборнай каманды Беларусі па скачках у ваду. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) у скачках з 3-метровага трампліна. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі (1976, Нарвегія) у скачках з трампліна і чэмпіянату свету (1982). Чэмпіён Еўропы (1981, г. Спліт, Югаславія). Чэмпіён СССР (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАЛЫ́, поршні,
у беларусаў старадаўні скураны абутак накшталт лапцей. Шылі з кавалка (радзей двух) ялавай або свіной сырамятнай скуры, мацавалі вакол ступні абораю. Святочныя П. аздаблялі вышыўкай. Бытавалі амаль па ўсёй Беларусі. Часта П. называлі лапці, падшытыя скурай, а на ПдЗ Беларусі — лыкавыя лапці. Рэшткі П. знойдзены пры раскопках стараж. Брэста (11—13 ст.) і Мінска (12—13 ст.). У пач. 20 ст. выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛІКА́Н Венцаслаў Венцаслававіч (11.9.1790, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 21.6.1873),
расійскі і бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1816). Скончыў Пецярб. медыка-хірург. акадэмію (1813). З 1817 праф., з 1826 рэктар Віленскага ун-та. У 1831—37 інспектар Мін-ваўнутр. спраў у Пецярбургу. У 1851—64 прэзідэнт Пецярб. медыка-хірург. акадэміі, у 1865—70 старшыня дзярж.мед. савета. Навук. працы па лячэнні анеўрызмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НКУС Саламон Шыманавіч (28.8.1908, г. Адэса, Украіна — 1.7.1971),
бел. вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Д-рмед.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Адэскі мед.ін-т (1933). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчна-сасудзістых хваробах.
Тв.:
Тромботест при гипертонической болезни и атеросклерозе // Врачебное дело. 1967. № 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДНІКО́ВЫ ГАЗ,
гаручы газ, што вылучаецца звычайна ў кам.-вуг. шахтах. Бясколерны, лягчэйшы за паветра. Асн. кампанент — метан, мае таксама азот, вадарод, інертныя і інш. газы. Утвараецца ў радовішчах карысных выкапняў зарган. рэчываў пры гніенні, пад уздзеяннем цяпла, ціску, часам радыяцыі. У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Наяўнасць Р.г. ў рудніковай атмасферы (дапушчальная канцэнтрацыя 0,5—2% па аб’ёме) зніжае канцэнтрацыю кіслароду і можа прывесці да ўдушша.