мазо́ль, -заля́, мн. -залі́, -залёў, м.

Патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю ад працяглага трэння.

Рукі ў мазалях.

Крывавы м.

Жыць з мазаля (разм.) — жыць працай.

Зарабіць сваім мазалём (разм.) — нажыць сваёй працай.

|| прым. мазо́льны, -ая, -ае.

М. пластыр (для вывядзення мазалёў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтса́йдар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен або спартыўная каманда, што займаюць у спаборніцтве адно з апошніх месц і не маюць шанцаў на перамогу.

2. перан. Той, хто адстае ад іншых у якой-н. справе ці сферы дзейнасці.

|| прым. аўтса́йдарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банда́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы вагонаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.

|| прым. банда́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

без... (а таксама без’..., бес..., бяз..., бяз’..., бяс...), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння:

1) прыметнікаў ад назоўнікаў са знач.: пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напр.: беззямельны, безадходны, безазёрны;

2) назоўнікаў, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напр.: беззямелле, бездарожжа, безадказнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. гл. грыб.

2. Мікраарганізм, які адносіцца да грыбоў, выклікае захворванне скуры і інш.

3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад сонца, дажджу і пад.

|| прым. грыбко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Грыбковыя захворванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ншы, -ая, -ае.

1. Другі, які адрозніваецца ад каго-н., чаго-н.

Іншыя парадкі.

Іншая думка.

2. Які-небудзь, некаторы.

Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

Іншы раз — часам.

Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казема́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Абарончае збудаванне для ўкрыцця ад бомб і снарадаў праціўніка, захоўвання боепрыпасаў і пад., а таксама браніраванае памяшканне на караблях (спец.).

2. Адзіночная камера ў крэпасці, турме для трымання зняволеных.

|| прым. казема́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуманіта́рны, -ая, -ае.

1. Звернуты да асобы чалавека, да яго правоў і інтарэсаў.

Гуманітарныя праблемы.

2. Аб навуках: які звязаны з вывучэннем грамадства, культуры і гісторыі народа ў адрозненне ад прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

Гуманітарная адукацыя.

|| наз. гуманіта́рнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзеравяне́ць, -не́ю, -не́еш, -не́е; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Набываць цвёрдасць, уласцівую дрэву.

Сцябло расце і дзеравянее.

2. Страчваць адчувальнасць, дранцвець.

Ногі дзеравянеюць ад холаду.

|| зак. адзеравяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, задзеравяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і здзеравяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́піна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.

Ранка на скуры, пашкоджанне на прадмеце ў выглядзе палоскі, зробленыя чым-н. вострым і тонкім.

Глыбокая д.

Ногі ў драпінах ад іржэўніку.

Д. на паліраваным стале.

|| памянш. дра́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)