задушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.

1. гл. душыць¹.

2. Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад.

|| незак. заду́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задушы́ць гл. душыць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задыме́ць¹, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Пацямнець ад дыму, сажы; задыміцца¹.

Столь у лазні задымела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задыме́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць дымець; задыміць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задымі́цца¹, -ымлю́ся, -ы́мішся, -ы́міцца; зак.

Пацямнець ад дыму, сажы; задымець¹.

Каля такой работы скора задымішся.

Столь задымілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задымі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́міцца; зак.

Пачаць дыміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задымі́ць¹, -ымлю́, -ы́міш, -ы́міць; -ы́млены; зак., каго-што.

Закапціць або забрудзіць дымам.

З. столь.

Задымленыя вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задымі́ць², -ымлю́, -ы́міш, -ы́міць; зак.

Пачаць дыміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць цяжка і часта дыхаць ад быстрай хады, бегу, стомленасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задыха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Пачаць цяжка і часта дыхаць (ад хвалявання, бегу і пад.).

З. ад хвалявання.

2. Паміраць ад недахопу паветра, ад дыму, удушлівых газаў.

|| зак. задыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няцеся́, -ну́цца; -ні́ся.