канета́бль

(фр. connétable, ад лац. comes stabuli = загадчык стайні)

галоўнакамандуючы французскай арміяй з 12 ст. да 1627 г.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карыя-

(гр. karyon = арэх, ядро арэха)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да клетачнага ядра».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катара́льны

(фр. catarrhal, ад гр. katarrhoos = сцяканне)

які мае адносіны да катару, звязаны з катарам (напр. к. кашаль).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катые́н

(гр. kation = які ідзе ўніз)

дадатна зараджаны іон, які ў час электролізу рухаецца да адмоўнага электрода (катода).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кронпры́нц

(ням. Kronprinz)

тытул наследніка трона ў Германіі і Аўстра-Венгрыі ў часы манархічнага праўлення (да 1918 г).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крыяпланкто́н

(ад крыя- + планктон)

сукупнасць дробных арганізмаў, прыстасаваных да жыцця пры нізкіх тэмпературах (на ледніках, высакагорных снежных схілах).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ксерамарфі́зм

(ад ксера- + -марфізм)

сукупнасць марфалагічных і анатамічных прыкмет, якія з’яўляюцца ў раслін як прыстасаванне да засушлівых умоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лейцыці́т

(ад лейцыт)

вулканічная горная парода, складзеная пераважна з лейцыту і манакліннага піраксену, ад шэрага да чорнага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лясэ́

(фр. lacé, ад ням. Lesezeichen = закладка)

стужачка-закладка, звычайна шаўковая, якая прыклейваецца да верхняй часткі кніжнага блока.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магістра́нт

(с.-лац. magistrans, -ntis, ад лац. magistrate = вучыць)

асоба, якая рыхтуецца да абароны дысертацыі на ступень магістра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)