задры́паны, -ая, -ае (разм., пагард.).

Заношаны, брудны.

Задрыпанае паліто.

З. выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задубе́лы, -ая, -ае (разм.).

Які стаў цвёрдым, закарчанелы ад холаду.

З. ад марозу шынель.

Задубелыя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, каляным, нягнуткім.

Вопратка задубела.

2. Моцна азябнуць; змерзнуць.

Рукі задубелі на холадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заду́ма, -ы, мн. -ы, -ду́м, ж.

1. Тое, што задумана, намечана, намеры.

Стратэгічная з.

Здзяйсненне задумы.

2. Закладзены ў творы сэнс, ідэя.

Творчая з. аўтара.

3. Задуменнасць, заклапочанасць.

Сядзець у задуме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Аддацца думкам, пачаць думаць, разважаць над чым-н.

Ёсць над чым з.

З. на момант.

2. безас., каму з інф. Прыйсці ў галаву, захацецца (разм.).

Задумалася мне схадзіць у ягады.

|| незак. заду́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што і з інф. У думках вырашыць зрабіць што-н.

З. важную справу.

Задумала ехаць заўтра ў Полацк.

2. што. У думках выбраць, вызначыць што-н.

З. цотны лік.

|| незак. заду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задуме́нны, -ая, -ае.

Паглыблены ў думкі, разважанні; задумлівы.

З. выгляд.

|| наз. задуме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заду́млівы, -ая, -ае.

Тое, што і задуменны.

|| наз. заду́млівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задурма́ніць гл. дурманіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

задуры́ць гл. дурыць.