КАЛІ́НІН Анатоль Сямёнавіч (30.12.1905, с. Іват Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 18.8.1965),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1936). З 1946 у Львоўскім зоавет. ін-це (у 1955—57 дырэктар). З 1957 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па касцёвамазгавым кроваўтварэнні здаровых коней і пры кровапаразітарных хваробах, вет.паталаг. анатоміі і гісталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НІНГЕМ (Cunningham) Уолтэр (н. 16.3.1932, г. Крэстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Лос-Анджэлесе (1960). З 1951 у ВМС ЗША. У 1964—71 у групе касманаўтаў НАСА. 11—22.10.1968 з У.Шырам і Д.Эйзелам здзейсніў касм. палёт на караблі «Апалон-7» (праводзілася першае лётнае выпрабаванне асн. блока «Апалона»). Кіраваў групай касманаўтаў па праграме «Скайлэб». Правёў у космасе 10,83 сут (163 абароты вакол Зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАЎ Аўгуст Уладзіміравіч (21.8.1929, г. Архангельск, Расія — 6.2.1979),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1954). З 1961 у БДУ (з 1972 заг. кафедры). Навук. працы паэксперым. даследаванні гаметагенезу ў некат. культ. раслін, параўнальным вывучэнні мітозу і меёзу ў раслін. Аўтар падручнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЭР (Karrer) Паўль (21.4.1889, Масква — 18.6.1971),
швейцарскі хімік-арганік. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1911). З 1918 праф. гэтага ун-та (у 1950—52 рэктар), адначасова з 1919 дырэктар Хім. ін-та (г. Цюрых). Навук. працы па даследаванні караціноідаў, флавінаў і вітамінаў. Устанавіў будову і сінтэзаваў шэраг пігментаў, вітамінаў (A, B2, E, K1), алкалоідаў. Даказаў сувязь паміж вітамінам A і B-карацінам. Нобелеўская прэмія 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШГА́Р,
рака на З Кітая (вярхоўі ў Кыргызстане і Таджыкістане). Даўж. 765 км (685 км на тэр. Кітая), пл. басейна (зр. Гёздар’я) 90,8 тыс.км². Пачынаецца на схілах Алайскага і Заалайскага хрыбтоў, цячэ паКашгарскай раўніне. Летняя паводка. Сярэдні расход вады ў нізоўях каля 80 м³/с. Раней упадала ў р. Яркенд, цяпер губляецца ў пясках. Вада разбіраецца для арашэння зямель Кашгарскага аазіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
прылада, у якой адбываецца ўзмацненне эл.-магн. хваль за кошт вымушанага выпрамянення актыўнага рэчыва. Гэтае выпрамяненне па частаце, фазе і палярызацыі супадае з зыходным сігналам (кагерэнтнае ўзмацненне; гл.Кагерэнтнасць). Актыўным рэчывам з’яўляюцца дыэл. крышталі з невял. ізаморфнымі дамешкамі парамагн. іонаў, якія маюць сістэму трох (ці больш) энергет. узроўняў, дзе ажыццяўляецца інверсія заселенасці (гл.Інверсія ў фізіцы). Асн. характарыстыкі К.у.: каэфіцыент узмацнення, паласа прапускання і адчувальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Павел Дзмітрыевіч (19.1.1788, Масква — 26.11.1872),
дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, удзельнік войнаў 1812 і руска-тур. 1828—29. З 1835 нач. V Аддзялення імператарскай канцылярыі («штаба па сялянскай частцы»), з 1837 — 1-ы міністр дзярж. маёмасцей. Прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феад.-прыгонніцкіх адносін. У 1830—50 правёў рэформу дзярж. вёскі, ініцыіраваў інвентарную рэформу 1840—50. У 1856 адхілены ад спраў і адпраўлены паслом у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н Артур Васілевіч (н. 26.3.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1964), праф. (1989). Скончыў БПІ (1953). З 1953 у БПА. Навук. працы па супраціўленні стомленасці і надзейнасці дэталей машын. Распрацаваў методыкі разліку на надзейнасць і даўгавечнасць дэталей машын агульнага прызначэння.
Тв.:
Расчеты деталей машин. 3 изд. Мн., 1986 (разам з І.М.Чэрніным, Б.С.Козінцавым), Прикладная механика. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛАКО́Ў Генадзь Ціханавіч (н. 18.7.1941, с. Чарнігаўка Прыморскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1963). З 1976 у Бел.політэхн. акадэміі (з 1993 праф.). Навук. працы пааўтам. кіраванні і рэгуляванні цеплаэнергет. аб’ектаў на ЦЭС. Распрацаваў сістэмы аўтам. рэгулявання магутнасці энергаблокаў (укаранёны на Лукомскай ДРЭС).
Тв.:
Инженерные экспресс-методы расчета промышленных систем регулирования: Справ. пособие. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ПЧАНКА Генадзь Уладзіміравіч (н. 16.6.1941, пас. Яленаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Марыупальскі металург. ін-т (1963). З 1970 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэрмічнай апрацоўцы металаў, гарачатрывалых і каразійнаўстойлівых матэрыялах, металазнаўстве каляровых і высакародных металаў і сплаваў.
Тв.:
Структура и свойства эвтектических композиционных материалов. Мн., 1986 (разам з Л.М.Несцяровічам).