эфірама́н, ‑а, м.

Чалавек, які хварэе эфіраманіяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАРЫЯНЕ́ТКА (ад франц. marionnette першапачаткова — назва фігурак, якія паказвалі дзеву Марыю ў сярэдневяковым лялечным тэатры),

1) тэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спец. прыстасаванняў.

2) Чалавек, урад ці дзяржава, якія паслухмяна дзейнічаюць па ўказцы, па волі іншых.

т. 10, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

не́хрысць, ‑я, м.

Разм.

1. Уст. Чалавек нехрысціянскай веры, а таксама чалавек, які не верыць у бога.

2. Лаянк. Бессаромны, бессардэчны чалавек. [Шаройка:] — Ну, брат, не людзі, а нехрысці... Хоць кол на галаве [чашы]. Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́рвар

(гр. barbaros = чужаземец)

1) некультурны чалавек (у старажытных грэкаў і рымлян — усякі чужаземец, чужы іх культуры);

2) грубы, жорсткі чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нешчаслі́вец, ‑ліўца, м.

Разм. Нешчаслівы чалавек; няўдачнік. Раней.. у рэкруты ішлі таксама толькі нешчасліўцы — па жараб’ёўцы, ды і то пяць чалавек з тысячы душ. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сангвіні́чны, ‑ая, ‑ае.

Жвавы, жыццярадасны, з хуткай узбуджальнасцю, бурнай рэакцыяй (пра тэмперамент, характар). // Якому ўласцівы такі тэмперамент. Сангвінічны чалавек. // Які ўласцівы сангвініку. Чалавек сангвінічнага складу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фразёр, ‑а, м.

Чалавек, які любіць гаварыць напышлівыя фразы (у 2 знач.). Кідала — гэта фразёр, няшчыры чалавек, яму абы паказаць сябе, абы высунуцца наперад. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

obrzydliwiec

м. агідны (брыдкі) чалавек, агіднік, брыда

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pryncypialny

кніжн. прынцыповы;

pryncypialny człowiek — прынцыповы чалавек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ozdrowieniec

м. чалавек, які выздараўлівае (папраўляецца, ачуньвае)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)