італьянская жывапісная школа эпохі Адраджэння. Цэнтрам школы, якая склалася пад уздзеяннем А.Мантэньі і П. дэла Франчэскі, часткова нідэрландскага жывапісу, быў двор герцагаў д’Эстэ ў г. Ферара. Творчасці майстроў Ф.ш., якая дасягнула росквіту ў 2-й пал. 15 ст. (К.Тура, Ф. дэль Коса і інш.), уласцівы спалучэнне познагатычных і раннерэнесансавых рысаў, вытанчаная дэкаратыўнасць і эмац. экспрэсія вобразаў, выразная напружанасць малюнка і пластычная дакладнасць форм. У пач. 16 ст. Ф.ш. наблізілася да венецыянскай школы, зазнала ўплыў рымскіх мастакоў, да сярэдзіны 16 ст. заняпала.
Да арт.Ферарская школа. А.Мантэньі. Маркіз Ладавіка з жонкай Барбарай Брандэнбургскай, дзецьмі і прыдворнымі. Фрагмент размалёвак. Камера дэльі Спозі ў Мантуі. Італія. 1471—77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫБУ́ЛЬСКІ Міхаіл Леанідавіч (н. 10.7.1961, г. Віцебск),
бел. мастацтвазнавец, жывапісец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1983). З 1988 выкладае ў Віцебскім ун-це. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку бел. жывапісу 20 ст. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5—6, 1992—94); уступных артыкулаў да каталогаў, альбомаў, буклетаў віцебскіх мастакоў і інш. Яго жывапісным кампазіцыям уласцівы эмацыянальная выразнасць, рэаліст. трактоўка вобразаў, насычаны каларыт: «Сафія Полацкая» (1985), «Сцяжынкамі Драздовіча», «Абарыген беларускай вёскі» (абедзве 2000), «Могілкі ля храма» (2001), «Двое ў начы» (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЯ Хведар (Фёдар Мікалаевіч; 10.6.1939, в. Лінкі Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 16.3.1983),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1966), Мінскую Вышэйшую парт. школу (1969). Працаваў на Бел. радыё, з 1969 у выд-ве «Беларусь», з 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1957. Яго творам уласцівыфілас. асэнсаванне ўзаемаадносін чалавека з часам, высокая грамадзянскасць, аптымізм. Аўтар зб-каў «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (1968), «Сады юнацтва» (1972), «Настрой» (1974), «Ваколіца» (1976), «Святло рамонкаў» (1981), кніг для дзяцей «Песня Сабіны» (1971), «На Сонечнай вуліцы» (1973), сатыр.зб. «Ажаніся, не журыся...» (1979), паэмы «Размова з памяццю» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дагматы́чны
(гр. dogmatikos)
1) заснаваны на догмах;
2) уласцівыдагматыку; бяздоказны, катэгарычны;
3) адцягнены, абстрактны, схематычны;
4) які адносіцца да дагматыкі (напр. д-ае багаслоўе).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артысты́чны
(фр. artistique)
1) які мае адносіны да артыста, уласцівы яму (напр. а-ыя здольнасці, а-ая натура);
2) які вызначаецца артыстызмам, высокім майстэрствам, віртуознасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фарма́льны
(лац. formalis)
1) звязаны з формай, уласцівы форме;
2) афіцыйны, законны, зроблены па форме;
3) зроблены для прыліку, такі, дзе захавана толькі знешняя форма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кла́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да класа, класаў (у 2 знач.). Класавая барацьба. Класавыя супярэчнасці.//Уласцівы пэўнаму класу, яго ідэалогіі; прадыктаваны інтарэсамі класа. Класавы пункт гледжання. Класавыя інтарэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́таўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лютага 2, уласцівы яму. Лютаўскі дзень. Лютаўская завіруха. □ Вее з Балтыкі Лютаўскі вецер халодны.Глебка.// Які адбываецца ў лютым 2. Лютаўскі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзягця́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дзёгцю, уласцівы дзёгцю. Дзягцярны пах.// Прызначаны для вырабу дзёгцю. Дзягцярны завод.// Прыгатаваны з дзёгцю або з прымессю дзёгцю. Дзягцярная мазь. Дзягцярнае мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мухі, уласцівы мухам. На сцяне вісеў партрэт старога рабіна ў ярмолцы, увесь у мушыных сляд[ах].Бядуля.// Які складаецца з мух. Мушыны рой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)