аракчэ́еўшчына, ‑ы, ж.

1. У пачатку 19 ст. ў Расіі — рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, сістэма лютай ваеншчыны ў кіраванні.

2. перан. Становішча, пры якім невялікая група людзей дэспатычна і самавольна распараджаецца ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця.

[Ад імя Аракчэева, дзяржаўнага дзеяча-дэспата часоў Паўла I і Аляксандра I.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аспіранту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута. Лынькоў. // Дзейнасць, вучоба аспіранта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацяпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ацяплення (у 1 знач.). У яго халасцяцкай кватэры стаяў нясцерпны холад — ацяпляльны сезон яшчэ не пачынаўся, а на вуліцы стаяла золкая раніца. Асіпенка.

2. Прызначаны для ацяплення. Ацяпляльная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Сістэма ўмоўных знакаў для абазначэння літар і лікаў, прынятая ў перадачы па тэлеграфу, у радыёпрыёмах і г. д. Выбіты марзянкаю, Бег жалобны жаль Ад Масквы маланкаю Па слупах ўдаль. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНДА́ТНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ,

агульная назва б. калоній Германіі і некаторых уладанняў Турцыі, перададзеных пасля 1-й сусв. вайны Лігай Нацый у кіраванне краінам-пераможцам на аснове мандата. Мандатная сістэма, уведзеная паводле Статута Лігі Нацый, фактычна ўяўляла сабой форму каланіяльнага панавання імперыяліст. дзяржаў і прыкрывала пераразмеркаванне імі каланіяльных уладанняў пераможаных дзяржаў. Кожная з М.т. мела свой статус, які ў многім залежаў ад дзяржаў — трымальнікаў мандатаў. Пасля 2-й сусв. вайны мандатная сістэма заменена сістэмай апекі ААН (гл. Апека міжнародная).

т. 10, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КОД (франц. code ад лац. codex збор законаў),

сістэма ўмоўных знакаў (сімвалаў) для перадачы, апрацоўкі і захоўвання (запамінання) інфармацыі. Канечная паслядоўнасць кодавых знакаў наз. словам. Бывае К. раўнамерны (словы маюць аднолькавую даўжыню — лік элементаў) і нераўнамерны (розны лік элементаў, напр., К.​Морзе).

Выбар К. вызначаецца ўмовамі перадачы, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі, эфектыўным выкарыстаннем канала сувязі, забеспячэннем перашкодаўстойлівасці перадачы і інш. (гл. Кадзіраванне). К. у вылічальнай тэхніцы — сістэма ўмоўных знакаў для адлюстравання інфармацыі ў ЭВМ. Фіз. форма К. залежыць ад носьбіта інфармацыі, (напр., на перфакартах гэта спалучэнне прабітых і непрабітых участкаў, на магн. носьбітах (дысках, стужках, барабанах) — выбарачнае намагнічванне ўчасткаў. Найб. пашыраныя двайковыя пазіцыйныя К. (гл. Двайковая сістэма лічэння). Для спрашчэння алгарытмаў выканання арыфм. аперацый выкарыстоўваюць К. прамы (напр., у запамінальных прыладах), адваротны (дапаўненне да 1) і дадатковы (дапаўненне да 2; выкананне арыфм. ці інш. аперацый над лікамі).

М.​П.​Савік.

т. 8, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНЫЯ КАСМІ́ЧНЫЯ НАВІГАЦЫ́ЙНЫЯ СІСТЭ́МЫ,

спадарожнікавыя сістэмы вызначэння каардынат рухомага аб’екта, аснашчанага адпаведнай апаратурай. Рас. сістэма наз. ГЛАНАСС (ад ГЛАбальная НАвігацыйная Спадарожнікавая Сістэма), амерыканская GPS (ад Global Positioning System глабальная сістэма вызначэння каардынат).

Кожная з сістэм мае 24 штучныя спадарожнікі Зямлі (ШСЗ) на спец. арбітах і сетку наземных станцый вызначэння каардынат ШСЗ і інш. параметраў. Апаратура карыстальніка прымае навігацыйныя радыёсігналы ад 4 ШСЗ і аўтаматычна вызначае каардынаты, скорасць руху і дакладны час аб’екта на зямлі, моры ці ў паветры і на ўбудаваным дысплеі паказвае напрамак руху да зададзенага пункта на электроннай карце мясцовасці. Навігацыйная інфармацыя ад прыёмніка можа выкарыстоўвацца таксама для работы аўтапілота, радара ці інш. апарата. Другое прызначэнне М.к.н.с. — аўтам. сачэнне за месцазнаходжаннем рухомых аб’ектаў (напр., з мэтай бяспекі руху). У гэтым выпадку рухомы аб’ект дадаткова мае спец. апаратуру для перадачы навігацыйнай інфармацыі на дыспетчарскі цэнтр, напр., авіякампаніі, параходства, аўтамаб. ці аўтобуснага парку.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 10, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЗО́НІЙ,

вадародападобная сістэма, якая складаецца з дадатнага мюона (μ​+) і электрона; тое, што мюоній.

т. 10, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыёсістэ́ма

(ад радыё- + сістэма)

комплекс радыёэлектроннага абсталявання, прызначаны для выканання пэўнай задачы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рубрыка́цыя

(ад рубрыка)

1) размеркаванне, расстаноўка па рубрыках;

2) сістэма загалоўкаў кнігі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)