ГАСЦІ́НІЦА,

будынак са спецыялізаванымі памяшканнямі для часовага пражывання асоб, якія прыязджаюць у населены пункт.

Гасцініцы адрозніваюцца: па прызначэнні — агульнага тыпу, ведамасныя, атэлі, бізнес-атэлі, турысцкія для аўтатурыстаў, матэлі, кемпінгі, курортныя, спарт., для транзітных пасажыраў (пры вакзалах); па ўмяшчальнасці — малыя (да 100 месцаў), сярэднія (100—500 месцаў) і вялікія (больш за 500 месцаў); залежна ад узроўню камфорту — «люкс», вышэйшы (А, Б), 1-, 2-, 3- і 4-разрадныя, на захадзе — па колькасці «зорак» — 3-, 4-, 5-зоркавыя гасцініцы; паводле рэжыму эксплуатацыі (круглагадовыя, сезонныя); па месцы знаходжання (горад, пасёлак, курорт і г.д.). У складзе гасцініцы вылучаюць памяшканні: жылыя (нумары), прыёму, сервісу, грамадскага харчавання (кавярня, рэстаран), адм., гаспадарчыя. Пры высокакамфартабельных гасцініцах ёсць памяшканні культ.-масавыя (канцэртныя, выставачныя, канферэнц-залы, б-кі), спарт. аздараўленчыя (басейны, сауны, кегельбаны). Гасцініца ўзнікла ў глыбокай старажытнасці. У Еўропе ролю гасцініцы выконвалі харчэўні, аўстэрыі, заезныя дамы, корчмы; у краінах Пярэдняга Усходу, Сярэдняй Азіі, Закаўказзя — караван-сараі (9—14 ст.). На Беларусі паходзяць ад гасцінага двара.

У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. пераважалі невялікія гасцініцы (5—20 месцаў, сярод іх вылучаліся памерамі «Парыж» у Магілёве, «Еўропа» ў Мінску). У 1930—40-я г. ўзведзены гасцініцы «Свіслач», Бел. ваен. акругі (1941, арх. Г.Якушка) у Мінску, «Дняпро» ў Магілёве і інш. Развіццё культ.-гасп. сувязей, турызму абумовіла буд-ва буйных гасцініц: «Мінск» (арх. Г.Баданаў, Г.Сысоеў, у сааўт.), «Планета», «Кастрычніцкая», «Беларусь» у Мінску, «Гродна» ў Гродне, «Сож» (арх. В.Бурлака) у Гомелі, «Маладзечна» (арх. Крывашэеў) у Маладзечне і інш. Будынкі гасцініц у меншых гарадах (Баранавічы, Ліда, Масты) і сельскай мясцовасці (в. Верцялішкі Гродзенскай вобл.) уваходзяць у склад грамадскіх цэнтраў. Сучасныя гасцініцы вызначаюцца буйнымі пластычнымі арх. формамі, высокім узроўнем вонкавай і ўнутр. аддзелкі. У маст. вырашэнні фасадаў і інтэр’ераў значнасць набывае сінтэз архітэктуры, скульптуры, жывапісу. У 1997 на Беларусі 251 гасцініца на 25 904 месцы (акрамя гасцініц для турыстаў і экскурсій).

В.І.Анікін.

т. 5, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тандэ́м м.

1. тэх. (размяшчэнне ў адной лініі) Tndemanordnung f -, -en;

2. спарт. (веласіпед) Tndem n -s, -s, Tndemfahrrad n -s, -räder

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

унічыю́ прысл.:

гульня́ ско́нчылася ўнічыю́ спарт. das Spiel ndete nentschieden;

згуля́ць унічыю́ шахм. Remis [rə´mi:] mchen;

па́ртыя ско́нчылася ўнічыю́ die Parte ist rems [rə´mi:]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́пад м.

1. спарт. usfall m -(e)s, -fälle;

2. перан. (böswilliger) ngriff m -(e)s, -e, usfall m -(e)s, -fälle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

го́нкаI ж.

1. разм. (спешка) ile f -;

вар’я́цкая го́нка whnsinnige Hast;

2. спарт. Rnnen n -s, -; Regtta f -, -tten (на вадзе)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дазво́лены

1. (з якім згадніліся) erlubt, gestttet, genhmigt;

дазво́леныя прыёмы барацьбы́ спарт. erlubte Grffe im Rngkampf; перан. erlubte Kmpfmethoden;

2. (дапушчальны) zlässig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

футбо́льны спарт. Fßball-;

футбо́льная кама́нда Fßballmannschaft f -, -en, Elf f -;

футбо́льнае по́ле Fßballplatz m -(e)s, -plätze, Fßballfeld n -(e)s, -er

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ngabe f -, -n

1) указа́нне

2) паказа́нне

3) pl да́ныя

4) дано́с

5) спарт. пада́ча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hürde f -, -n

1) тын; парка́н

2) заго́н

3) спарт. бар’е́р;

die ~ mstürzen збіць бар’е́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kntern

1. vt спарт.

1) нане́сці контруда́р

2) (ад)пары́раваць

2. vi тэх. кантрава́ць (гайку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)