мікраманіпуля́тар

(ад мікра- + маніпулятар)

прыбор, пры дапамозе якога пад кантролем мікраскопа праводзяць складаныя аперацыі над вельмі дробнымі аб’ектамі, пераважна над клеткамі арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрафо́н

(ад мікра- + -фон)

прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на адлегласць або для ўзмацнення іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астраля́бія

(ад астра- + гр. labe = хватанне)

прыбор, які раней выкарыстоўваўся для вызначэння становішча нябесных цел, а таксама гарызантальных вуглоў пры землямерных работах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валюме́тр

(ад лац. volumen = аб’ём + -метр)

прыбор для вызначэння аб’ёму матэрыялу (напр. ваты), калі нельга вызначыць яго апусканнем гэтага матэрыялу ў ваду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плетызмо́граф

(ад гр. plethysmos = павелічэнне + -граф)

прыбор для рэгістрацыі змен аб’ёму органаў у чалавека і жывёл, якія залежаць ад стану крывяносных сасудаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пражэ́ктар

(англ. projector, ад лац. proiectus = кінуты наперад)

асвятляльны прыбор, які пры дапамозе аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок праменяў на далёкую адлегласць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыёсекста́нт

(ад радыё- + секстант)

навігацыйны прыбор, пры дапамозе якога ў любое надвор’е вызначаюць напрамак на Сонца па яго выпрамяненню ў галіне радыёхваляў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэахо́рд

(ад гр. rheios = цячэнне, паток + -хорд)

прыбор у выглядзе нацягнутага дроту з паўзунком, пры дапамозе якога вымяраюць электрычнае супраціўленне праваднікоў току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тыфо́н

(гр. Typhon)

1) стогаловая агнядышная пачвара ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) прыбор на маяках і суднах, які падае сігналы ў час туману.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэлеско́п

(гр. teleskopos = які далёка глядзіць)

1) астранамічны аптычны прыбор для назірання за нябеснымі свяціламі;

2) разнавіднасць акварыумнай рыбкі з выпуклымі вачамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)