вы́шук, -ку м., юр. ро́зыск;

крыміна́льны в. — уголо́вный ро́зыск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брэ́днік, -ка, (о древесине) -ку м., бот. бреди́на ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змякча́льнік, -ку м.

1. хим. смягчи́тель;

2. мед. мягчи́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагало́ска ж. молва́, слух м.;

пусці́ць ~ку — разнести́ молву́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад’е́льнік, -ку м., бот.

1. подъе́льник;

2. обл. можжеве́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́ніка ж. па́ника;

кі́дацца ў ~ку — впада́ть в па́нику

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыме́рка ж. приме́рка;

пайсці́ на ~ку — пойти́ на приме́рку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́тнік, -ку м., бот. горицве́т;

зязю́льчын с. — куку́шкин цвет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́таўнік, -ка, (о древесине и собир.) -ку м. ту́товник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГО́РЫ-ГО́РАЦКІ НАРО́ДНІЦКІ ГУРТО́К.

Дзейнічаў у 1879—80 у мяст. Горкі (цяпер горад у Магілёўскай вобл.). Аб’ядноўваў вучняў земляробчага, землямерна-таксатарскага і рамеснага вучылішчаў. Створаны вясной 1879 па ініцыятыве выпускніка Магілёўскай гімназіі Э.​Ф.​Акушкі; кіраўнік — вучань рамеснага вучылішча М.​Л.​Выржыкоўскі. Гурток меў нелегальную б-ку, падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі-народнікамі Магілёва, Віцебска, Гродна, Пскова, Кіева, Пецярбурга і інш. З лета 1879 гурткоўцы вялі прапагандысцкую работу, але з-за недахопу канспіратарскага вопыту арыштаваны. Паліцыі не ўдалося высветліць маштабы дзейнасці гуртка і справа была спынена. Над Выржыкоўскім і Акушкам быў устаноўлены тайны нагляд паліцыі.

В.​М.​Чарапіца.

т. 5, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)