2.узнач.прым.Зроблены шляхам прасавання 2. Прасаваныя дрожджы. Прасаванае сена.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісту́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Невялікі свісток, зроблены з саломы, травы і пад.; пішчалка. На стале лугавіну гартаем, Ні травінкі марна не знішчылі: На свістульку прыдасца вунь тая, А вось гэтая пойдзе на пішчык.Зуёнак.// Дзіцячая цацка-свісток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сіга. Сіговая ікра.// Звязаны з лоўляй сіга. Сіговы промысел.//Зроблены, прыгатаваны з сіга, з сігом. Сіговая юшка.
2.узнач.наз.сіго́выя, ‑ых. Род рыб сямейства ласасёвых, які ўключае сіга, омуля, рапушку і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смара́гдавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да смарагду. Смарагдавы колер.//Зроблены са смарагду; са смарагдам. Смарагдавы пярсцёнак. Смарагдавая брошка.
2. Падобны на смарагд, такі, як у смарагду. Заглядае бярозка ў акно, уся прасякнутая сонцам, стройная і светлая ў сваім смарагдавым убранні.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трафарэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трафарэта (у 1 знач.). Трафарэтная пласцінка.// Прызначаны для работы з трафарэтам. Трафарэтны пэндзаль.//Зроблены пры дапамозе трафарэта. Трафарэтны ўзор.
2.перан. Заснаваны на трафарэце (у 2 знач.); шаблонны. Трафарэтнае пытанне. Трафарэтны выраз. Трафарэтнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фу́травы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да футра; звязаны з апрацоўкай або продажам футра. Футравая прамысловасць. Футравы магазін.
2.Зроблены з футра (у 2 знач.); на футры. Пані Мар’я — у цёплым паліто і футравай шапачцы — стаяла каля дзвярэй і ўсміхалася.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрусталю (у 1 знач.), уласцівы яму. Хрустальны бляск.// Звязаны з вырабам хрусталю. Хрустальны завод.//Зроблены з хрусталю. Хрустальная ваза.
2.перан. Празрысты. Хрустальныя каплі расы.// Чысты, звонкі, як у хрусталю (пра гукі). Хрустальны звон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чараця́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чароту; парослы чаротам. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь.Брыль.Падарожнікі зніклі ў густых чарацяных парасніках, якія сцяной наступалі з абодвух бакоў на сонную рачулку.Лынькоў.
2.Зроблены з чароту. Чарацяная страха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРЫ́САЎСКІ КАМБІНА́Т ПРЫКЛАДНО́ГА МАСТА́ЦТВА Беларускага саюза мастакоў. Створаны ў 1963 у г. Барысаў на базе керамічных майстэрняў, што існавалі з канца 19 ст. Да 1968 наз. Мастацка-вытворчыя майстэрні. Уключае таксама ўчасткі маст. ткацтва і вязання (з 1964), па выпуску габеленаў (з 1972). На камбінаце працуюць больш за 50 мастакоў (1996). Выпускае дэкар. утылітарную кераміку (сувеніры, вазы, кашпо), вырабы маст. вязання (сукенкі, касцюмы, світэры, кофты) і ткацтва (парцьерныя тканіны, ручнікі, сурвэткі, дарожкі); па заказах стварае маст. керамічныя пліткі, дэкар. вазы і скульптуры для інтэр’ераў грамадскіх будынкаў. Вырабы камбіната ўпрыгожваюць інтэр’еры будынкаў Мінска, Барысава, Талачына, Заслаўя і інш. На камбінаце зроблены габелены-заслоны для сцэн Дзярж. т-раў муз. камедыі, оперы і балета ў Мінску, т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску, палацаў культуры ў Барысаве, Новалукомлі і інш., насценныя габелены для фае палацаў культуры і музеяў (Магілёў, Барысаў, Варонеж, Багучар), для залы пасяджэнняў у будынку былога ЦККПБ (Дзярж. прэмія Беларусі 1980), у будынку ААН (Нью-Йорк), «Габелен стагоддзя» і інш. Габелены, створаныя на камбінаце, засведчылі з’яўленне сучаснай школы бел.габелена.
Л.Д.Фінкельштэйн.
Вырабы Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІНА́ЦЦАТЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ З’ЕЗД САВЕ́ТАЎрабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.
Адбыўся 14—22.1.1935 у Мінску; 787 дэлегатаў з рашаючым і 180 з дарадчым голасам. Парадак дня: справаздача ўрада БССР; даклады аб стане і развіцці жывёлагадоўлі, стане і задачах аховы здароўя ў БССР.
Праходзіў ва ўмовах узмацнення культу асобы Сталіна і актыўнага складвання камандна-адм. сістэмы, што вяло да пэўнага адрыву рашэнняў з’езда ад жыцця, перабольшвання дасягнутых поспехаў, недаацэнкі цяжкасцяў і недахопаў. Паставіў нерэальную задачу перавыканаць план 2-й пяцігодкі. Сярод дасягненняў адзначаны адмена картачнай сістэмы на прадукты харчавання, канчатковая перамога калгаснага ладу ў рэспубліцы. З’езд звярнуў увагу на дрэнную работу большасці жывёлагадоўчых саўгасаў і калгасных фермаў, ухваліў дзярж. план развіцця жывёлагадоўлі. Зроблены змены і дапаўненні да Канстытуцыі БССР, абвешчана абавязковая сіла пастаноў і заканадаўчых актаў СССР на тэр. Беларусі.
Выбраў ЦВКБССР (215 чл.), 72 дэлегаты на 7-ы з’езд Саветаў СССР і 5 прадстаўнікоў ад БССР у Савет нацыянальнасцяў ЦВКСССР. Старшынёй ЦВКБССР абраны А.Р.Чарвякоў, старшынёй СНКБССР — М.М.Галадзед.