Ра́йкаць ’квакаць’ (кобр., ДАБМ, камент., 895): жабы ра́йкаюць, сюды ж райкаце́ць ’тс’ (малар., там жа: райко́тятьвечарам). Дзеясловы на гукапераймальна-выклічнікавай базе (р)ай з адпаведным словаўтваральным афармленнем, параўн. адвыклічнікавыя рус. дыял. рай ’шумны, доўгі ці аддалены гул, грукат; водгалас, водгук, рэха’ і больш далёкае ц.-слав. раръ ’гук’. Першапачатковая семантыка дзеяслова была, відаць, менш спецыялізаванай, аб чым сведчаць рус. дыял. ра́йкий ’гучны, гулкі, з водгаласам’, ра́йкое место ’дзе голас гучыць і аддаецца рэхам’, ра́йко ’рэха, водгулле’, прысл. ’гулка, гучна, з рэхам’, ярасл. ’шумна’. Параўн. яшчэ ра́ўкаць (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 436 (прапанова звязаць рус. дыял. рай з назвамі драпежных птушак, якія працягваюць прасл. *rarogъ, не пераконвае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́згалас ’рэха, адгалоскі’ (ТСБМ, Шат.), розгалас ’водгук, адгалоскі’ (Яруш.). Укр. ро́зголос ’погалас, чутка, гавэнда’; рус. разгла́ска ’рознагалоссе, супярэчлівасць’ — пазнейшае ад разгласи́ть ’зрабіць вядомым’, ’разнесці чутку’; ’вядомасць, папулярнасць’, польск. rozgłos, н.-луж. rozgłos, в.-луж. rozhłos, чэш., славац. rozhlas ’радыё’, чэш. rozhlásiti ’выдаць таямніцу’, ’давесці да ведама публікі’; славен. razglàs ’апавяшчэнне’; у іншых паўд.-слав. мовах (серб. разгла́сити, харв. rázglas, razglásiti, славен. razglasíti, макед. разгласи, балг. разглася́) дзеяслоў абазначае ’аб’яўляць, паведамляць, рабіць вядомым’. Беларуская ж лексема паводле семантыкі займае асобнае месца (значэнне ’рэха’). Да прасл. *orz‑golsiti і *orz‑golsъ > раз- і голас, галасіць (гл.). Розгалас ’слава, папулярнасць’ (Др.-Падб.) і розглас ’пагалоска’ (Сцяшк. Сл.) узыходзяць да польск. rozgłos ’вядомасць, папулярнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пані́зіць snken vt; herbsetzen vt, mndern vt (інтэнсіўнасць чаго-н.); ermäßigen vt, mndern vt, reduzeren vt (цану і г. д.);

пані́зіць го́лас die Stmme snken;

пані́зіць зарабо́тную пла́ту den Lohn bbauen;

пані́зіць у паса́дзе in der Denststellung herbsetzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

neutral [ˈnju:trəl] adj.

1. нейтра́льны; бесстаро́нні;

a neutral country нейтра́льная краі́на;

neutral waters нейтра́льныя во́ды;

a neutral opinion непрадузя́ты по́гляд;

be/remain neutral захо́ўваць нейтралітэ́т

2. нейтра́льны, безува́жны, безудзе́льны (пра голас, позірк, адносіны)

3. нейтра́льны, няя́ркі, спако́йны (звыч. пра колер)

meet on neutral ground/territory сустрака́цца на нейтра́льнай паласе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lower2 [ˈləʊə] v.

1. памянша́ць, змянша́ць, зніжа́ць, паніжа́ць (цэны, тэмпературу, ціск)

2. спуска́ць (флаг); апуска́ць (галаву, вочы); сціша́ць (голас);

They lowered their voices as I approached. Яны загаварылі цішэй, калі я наблізіўся.

3. прыніжа́ць, зневажа́ць;

His behaviour lowered him in my eyes. Яго паводзіны прынізілі яго ў маіх вачах.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

niski

нізкі; невысокі;

niski stół — нізкі стол;

niski dom — невысокі дом;

~e ciśnienie — нізкі ціск;

niski głos — нізкі голас;

niski start спарт. нізкі старт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Няве́глас ’гарэза’ (браг., Мат. Гом.), невеглас ’пагібель, смерць’ (ТС). Укр. невіглас ’недасведчаны, неасвечаны; язычнік’, рус. невеглас ’тс’ узыходзяць да ст.-рус. невѣглас, невѣголос, ст.-слав. невѣгласъ ’тс’, якое Львоў (Этимология–1972, 103–106) лічыць маравізмам, параўн. таксама чэш. vehlas ’вядомасць; розум, асцярожнасць’, узнікшыя як пераклад ням. Weissager, Unweissager (Львоў, Этимология–1979, 62). Складанае слова, дзе першая частка ўяўляе форму з адмоўем 3 ас. адз. л. дзеяслова *vedeti ’знаць, ведаць’, параўн. макед. невегде ’невядома дзе, нідзе’, невекоʼі ’невядома хто, нехта’, невешто ’невядома што, немаведама што’ і г. д., а другая — назоўнік *glasъголас’, тут у значэнні ’голас божы’, гл. Фасмер, 1, 283; Махэк₂, 681. Структурная паралель: ц.-слав. неявѣръ, славен. nejęveren C*ne‑ję‑věr‑, параўн. фразеалагічнае спалучэнне не имаць веры ’не верыць, не даваць веры’ (ТС, 1, 112). У тураўскай гаворцы слова запазычана з ц.-слав., хутчэй за ўсё вусным шляхам, пра што сведчаць змены ў семантыцы (табуізаванае ўжыванне: прыдзе той невеглас да скажаходзіі), магчыма, пад уплывам тураўск. загласіцца ’прапасці, згінуць’, параўн. брагін. згаласіцца ’абяссілець, доўга плачучы, галосячы’ (З нар. сл.). У такім выпадку на семантыку царкоўнаславянізма невеглас паўплывала народнае галасіць ’моцна плакаць’, параўн. рус. убиваться ’тс’. Малаверагодны ўплыў з боку літ. viglas ’жывы, рухавы’, з адмоўем было б ’нежывы’, нягледзечы на гістарычна засведчаныя кантакты з балтыйскім насельніцтвам на Тураўшчыне (яцвяжскія перасяленні і г. д.), аднак блізкасць значэння беларускага і літоўскага слоў прымушае браць яго пад увагу для вытлумачэння магчымых семантычных змен тураўскага слова. Да значэння ’гарэза’, параўн. недавярак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́жный

1. пяшчо́тны, ла́ска́вы;

не́жный взгляд пяшчо́тны по́гляд;

2. (деликатный) даліка́тны; (хрупкий) кво́лы; (тонкий) то́нкі; (мягкий) мя́ккі; (приятный) прые́мны;

не́жный го́лос прые́мны го́лас;

не́жная ко́жа мя́ккая (даліка́тная) ску́ра;

не́жный за́пах прые́мны (то́нкі) пах;

не́жный во́зраст дзіця́чы ўзрост.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. каму, на што і без дап. Сказаць, паведаміць што-н. у адказ на зварот ці запытанне, на пытанне, ліст.

А. на пісьмо.

2. што. Расказаць настаўніку ўрок.

3. чым. Павесці сябе пэўным чынам у адказ на што-н.

А. жартам.

А. вершам.

4. Адазвацца, адклікнуцца на голас, покліч і пад.

5. за каго-што і без дап. Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н.

А. за свой учынак.

6. што. Завяшчаць што-н. каму-н.

Ён адказаў сыну частку гаспадаркі.

7. без дап., разм. Выйсці са строю, сапсавацца.

У трактара адказалі тармазы.

|| незак. адка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ўны, -ая, -ае.

1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.

Роўная мясцовасць.

Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.

2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).

Роўныя сілы.

На роўных пачатках.

Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).

3. Раўнамерны, спакойны.

Р. пульс.

Роўна (прысл.) дыхаць.

Р. голас.

4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.

Роўнае жыццё.

Р. характар.

5. Цалкам аднолькавы па велічыні.

Роўныя долі.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).

Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.

Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)