прамысловая электрычная печ, у якой плавяць металы і інш. матэрыялы цяплом электрычнай дугі. Бываюць прамога дзеяння (дуга гарыць паміж электродамі і металам, што награваецца), ускоснага (непрамога) дзеяння (дуга гарыць паміж электродамі на пэўнай адлегласці ад матэрыялу) і з закрытай дугой (яна гарыць пад слоем цвёрдай шыхты, куды ўстаўлены электроды).
Найб. пашыраны Д.п. прамога дзеяння для выплаўкі сталі (ёмістасць да 400 т) і печы з закрытай дугой для выплаўкі каляровых сплаваў, ферасплаваў, электракарунду і інш. Ёсць таксама вакуумныя Д.п. з расходавальным электродам (яго робяць з металу, які пераплаўляецца) і з нерасходвальным (з вальфраму або графіту). Такія печы выкарыстоўваюцца для вакуумна-дугавога пераплаву металаў і сплаваў. Нагрэў і плаўленне металаў плазменнай дугой ажыццяўляецца ў плазменна-дугавых печах.
нала́дзіць к. з кім-не́будзь — установи́ть конта́кт с ке́м-л.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́бель
(ням. Kabel, гал. kabel)
электрычны провад з асобай ізаляцыяй для перадачы на вялікую адлегласць электрычнай энергіі або электрычных сігналаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фотатэлегра́фіяфотатэлеграфі́я
(ад фота- + тэлеграфія)
сістэма дакументальнай электрычнай сувязі, якая забяспечвае ўзнаўленне на адлегласці нерухомых адлюстраванняў (чарцяжоў, фатаграфій і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Прыстасаванне для ўключэння электрапрыбораў у электрычны ланцуг.
2. Маленькі сподачак для варэння.
3. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго-н.
4. Кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.
5. Архітэктурнае або мастацкае ўпрыгожанне ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі.
6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.
|| прым.разе́тачны, -ая, -ае (да 1, 2, 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ператвара́льнік, ‑а, м.
1. Прылада, устаноўка для ператварэння аднаго віду электрычнай энергіі ў другі або сонечнай энергіі ў электрычную. Ператваральнік току. Крэмніевы ператваральнік сонечнай энергіі.
2. Той, хто ператварае што‑н., пераўтваральнік. Наказ жыцця як дзеяння, а чалавека як ператваральніка жыцця, актыўнасць якога накіравана на перабудову свету, на перабудову самога чалавека, ляжыць у аснове метаду сацыялістычнага рэалізму.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыклаканве́ртар
(ад цыкла- + канвертар)
пераўтваральнік электрычнай энергіі частаты крыніцы сілкавання ў энергію пераменнага току зменнай частаты перыядычным пераключэннем сустрэчна-паралельна злучаных вентыляў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)