распаўсюджванне ідэй, поглядаў, ведаў шляхам пастаяннага растлумачэння іх шырокім масам, а таксама ідэйнае ўздзейнічанне на шырокія народныя масы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прапага́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Распаўсюджванне ў масах і тлумачэнне якіх‑н. ідэй, ведаў, вучэння. Прапаганда марксісцка-ленінскай тэорыі. Антырэлігійная прапаганда.// Ідэйнае ўздзейнічанне на шырокія масы, якое носіць палітычны характар. Імперыялістычная прапаганда непазбежнасці вайны.
[Ад лац. propaganda — тое, што трэба распаўсюджваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракагру́ды, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокія грудзі. Шыракагруды, з грываю рудой, буланы конь пазначаны таўром.Вялюгін.Рослы, плячысты і шыракагруды — і па сіле і па постаці ён не меў сабе роўнага ва ўсёй ваколіцы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІМАНО́,
японскае нац. мужчынскае і жаночае адзенне; прама кроены халат, які захінаецца на правы бок і ўтрымліваецца поясам. Шырокія рукавы ўнізе мехападобна звісаюць. Узнік больш за тысячу гадоў назад. Дэталі ўпрыгожваюць вышыўкай, пазалотай, кветкавым арнаментам, які наносяць пэндзлем уручную. Жаночыя К. адрозніваюцца больш шырокім поясам (складзены ў бант на спіне) і доўгімі рукавамі, унутр. край якіх і падпахавая пройма застаюцца незашытыя. Бывае хатні, паўсядзённы, святочны і цырыманіяльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус.пантало́ны або польск.pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЖАНО́К (паўночны) (Vespertilio nilssoni),
млекакормячае сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі рэдкі аселы, часткова вандроўны від. Адзначаны ў Белавежскай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Самцы жывуць паасобку, самкі — невял. калоніямі.
Даўж. цела да 60 мм. Поўсць доўгая, густая, цёмная, з залацістым бляскам. Крылы доўгія, вузкія. Вушы адносна кароткія і шырокія. Нараджае 2 дзіцяняці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯТУ́ЧЫЯ РЫ́БЫ (Exocoetidae),
сямейства рыб атр. сарганападобных. 7 родаў, больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Трымаюцца чародамі.
Даўж. да 50 см. Грудныя плаўнікі размешчаны высока, доўгія і шырокія, прыстасаваны да планіруючага палёту над вадой (сродак ратавання ад драпежнікаў). Пралятаюць у паветры да 400 м на выш. да 10 м. Орган РУХУ — хваставы плаўнік. Планктафагі. Аб’ект промыслу.
шапкавы грыб сям. радоўкавых. Пашырана ў Еўропе. На Беларусі з вер. па кастр. трапляецца ў хваёвых лясах. Нар. назвы сівуха, плюсы.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 3—9 см, пукатая, потым плоская з надтрэснутым прыўзнятым краем, брудна-шэрая, злёгку ліпкая. Пласцінкі прырослыя, шырокія, белыя або жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або шараватая з мучным пахам і смакам. Споры белыя. Ядомая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́НСКАЯ ПАРО́ДАгусей.
Выведзена на Украіне каля г. Рамны Сумскай вобл. адборам мясц. гусей. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні буйных шэрых гусей.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, тулава і грудзі шырокія. Галава сярэдніх памераў, шыя кароткая. тоўстая. Ногі кароткія. Апярэнне часцей шэрае, бывае белае, рабое. Дзюба і ногі аранжава-чырвоныя. Маса гусакоў 6—6,5, гусак 4,5—5 кг. Яйцаноскасць 20—30 яец за год, маса яйца да 150 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́панкаіза́пінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Засцежка для манжэтаў і каўняра мужчынскай сарочкі. Недалужна-сіратліва матлялася ля каўняра адшпіленая запанка.Шынклер.З рукавоў пінжака высунуліся белыя шырокія манжэты з перламутравымі запінкамі.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)