1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.
2. Сігнальны разрыўны снарад, які кладзецца на рэйкі, каб спыніць чыгуначны поезд у выпадку небяспекі.
3. У піратэхніцы — папяровы снарад з парахавым зарадам, род феерверку.
[Фр. pétard.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕМАФО́Р (франц. sémaphore ад грэч. sēma знак, сігнал + phoros які нясе),
сігнальнае прыстасаванне. Адрозніваюць С. на чыгунках, што не абсталяваны аўтаблакіроўкай — мачта з рухомымі крыламі, становішча якіх падае сігнал цягніку; С. марскі (рачны) — сігнальная мачта з рэяй (брусам) на ўчастках, дзе суднам дазволены рух у адным напрамку; С. флажковы — спосаб зрокавай сігналізацыі і сувязі, па якім літары, лічбы ці службовыя сігналы перадаюць рухам рук (з флажкамі) сігнальшчыка. У наш час на чыгунцы і аўтадарогах звычайна выкарыстоўваюць святлафор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бага́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да багажу (у 1 знач.). Багажная квітанцыя, каса.// Прызначаны для багажу (у 1 знач.). Багажны вагон. Багажнае аддзяленне.
2.узнач.наз.бага́жны, ‑ага, м.Чыгуначны служачы, які прымае і выдае багаж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
depot
[ˈdi:poʊ]
n.
1) склад -у m., дэпо́n., indecl.
2) дэпо́n., indecl., чыгу́начныабо́ аўто́бусны парк
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КАЛЯІ́НА,
1) адлегласць паміж коламі кожнай восі або паміж цэнтр. лініямі гусеніц трансп. сродку.
2) След, утвораны ў мяккім грунце або снезе пры руху трансп. сродку.
3) К. чыгуначная — 2 рэйкавыя ніці, размешчаныя на пэўнай адлегласці адна ад адной і прымацаваныя да шпалаў, брусоў або пліт. У краінах СНД прыняты К. нармальная (шырокая) —1520 мм, вузкая—750 мм і прамысл. транспарту — 1000 мм; у інш. краінах свету — пераважна 1435 мм, а таксама 1067, 1600 і 1676 мм. Гл. таксама Чыгуначны пуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
экіпі́равацьэкіпірава́ць
(фр. équiper)
1) забяспечваць каго-н., што-н. усім неабходным;
2) падрыхтоўваць рухомы чыгуначны састаў да новага рэйсу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
на́сыпм. Damm m -(e)s, Dämme; Wall m -(e)s, Wälle; Áufschüttung f -, -en;
чыгу́начны на́сыпÉisenbahndamm m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПРЫНС-Э́ДУАРД ВО́СТРАЎ (Prince Edward Island),
правінцыя на У Канады, на в-ве Прынс-Эдуард. Пл. 5,6 тыс.км². Нас. 134,6 тыс.чал. (1996). Адм. ц. і асн. порт — г. Шарлатаўн. Востраў нізінны і раўнінны. Выш. да 137 м. Пераважаюць хвойныя і шыракалістыя лясы. На паўн. беразе — нац. парк. Асн. галіны гаспадаркі — жывёлагадоўля, пушная зверагадоўля, рыбалоўства, лясная і дрэваапр.прам-сць. Здабыча каменнага вугалю, прыроднага газу, руд урану і ванадыю. Вырошчваюць бульбу, агародніну, фрукты, тытунь. Транспарт марскі, аўтамаб. і чыгуначны. Востраў звязаны з мацерыком чыг. паромам. Турызм.
Засн. ў 1929 у г. Орша Віцебскай вобл. на базе школы фабр.-зав. навучання, якая рыхтавала памочнікаў машыністаў і дзяжурных па станцыі, як эксплуатацыйны тэхнікум, з 1942 сучасная назва. Прымае асоб з базавай і сярэдняй агульнай адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на дзярж. і камерцыйнай аснове. Спецыяльнасці (2003/04 навуч.г.): чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка, электразабеспячэнне, арганізацыя перавозак і кіраванне рухам, арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы, водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў на чыг. транспарце.