1.Аднакр.да пішчаць. Хоцьбы птушка дзе піснула, — Ані знаку, ні следу.Лужанін.
2.Разм. Тое, што і пікнуць (у 2 знач.). [Яўхім:] — Я б іх так ліхадзеяў гэтых у кулак узяў, што і не піснулі б...Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзь, ‑і, ж.
Рэзкі, востры боль. Праўда, у апошні час дзядзька нібы паправіўся: не скардзіцца на рэзь у жываце, есць з апетытам.Жычка.Не хацелася і спаць, хоць у вачах адчувалася рэзь ад бессані, бы ў іх хто насыпаў дробненькага-дробненькага пяску.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падме́рзнуць, ‑не; пр. падмёрз, ‑мерзла; зак.
Крыху, злёгку замерзнуць, зрабіцца цвёрдым ад марозу. — А марозік патрэбен ужо. Хоцьбы балота падмерзла трохі, — сказаў Кастусь.Шахавец./убезас.ужыв.На дварэ падмерзла.// Папсавацца ад нізкай тэмпературы. Падмерзлі яблыкі. □ Падмерзла кволая атава, Каліны свецяцца кусты...Матэвушаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасвятле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць светлым, святлейшым. Ужо віднела, і ўсходняя частка неба пасвятлела.Дуброўскі.Твары неяк пасвятлелі, палагаднелі, невялічкі калектыў як бы зліўся ў адно цэлае, жыў цяпер агульным парывам.Хадкевіч./убезас.ужыв.На вуліцы пасвятлела, хоць ужо надыходзіў вечар.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фашы́на, ‑ы. ж.
Спец. Звязаны пучок хворасту, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог і пад. Сёлетняй жа восенню меркавалася хоцьбы давесці да ракі і прывесці ў парадак магістраль — разбурыць пабудаваныя ў пачатку вайны завалы, расчысціць і ўмацаваць фашынай рэчышча, дзе-нідзе кранутае плывуном.Краўчанка.
[Ням. Faschine ад лац. fascis — вязка прутоў, пучок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.
Разм. Быць франтам, модна адзявацца. Калі вырасце Люся, яна будзе франціць у тонкім вышытым плацці.Чорны.// Выстаўляць напаказ сваё адзенне, прычоску і пад.; красавацца. [Маці:] — Не беражэш ты сябе, сынок. Хоцьбы на шыю павязаў што. Ці ж зімой франціць...Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сёмуха, ‑і, ДМ ‑мусе, ж.
Адно са свят праваслаўнай, царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля вялікадня. Яблыкі першыя знялі па маладым садзе. .. Хоць у пограб сып. Да сёмухі будуць ляжаць...Мыслівец.Пасля сёмухі сонца як бы стала на адным месцы і няшчадна смаліла.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шанава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; незак.
1. Быць асцярожным, берагчыся. [Матка:] — А ўсё ж, дачушка, ой як трэба шанавацца! Асабліва цяпер, калі такая распуста па людзях пайшла.Колас.//Разм. Весці сябе прыстойна ў прысутнасці каго‑н. — Чаго ты прыстаеш? — умяшалася Надзя. — Хоцьбы чужога чалавека шанаваўся.Мыслівец.
2.Зал.да шанаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
daráusadv з гэ́тага, адгэ́туль;
ich máche mir nichts ~ гэ́та мне хоцьбы што;
~ wird nichts! з гэ́тага нічо́га не вы́йдзе!;
ich kann nicht klug ~ wérden я не магу́ гэ́тага зразуме́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
спахмурне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зрабіўся хмурным, змрочным (пра з’явы прыроды). Я сядзеў ля адчыненага акна і з надзеяй пазіраў на спахмурнелае неба: хоцьбы адзін прасвет.Шыловіч.
2. Які стаў панурым, сумным (пра чалавека). Спахмурнелы Турсевіч сядзеў і слухаў.Колас.Па раптам спахмурнелым.. [Алесевым] твары Нікіфаровіч здагадаўся, што нешта нядобра.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)