Такі, праз які немагчыма або цяжка прайсці, прабрацца. Непралазная дрыгва раскінулася на дзесяткі кіламетраў.В. Вольскі.Самазвал ірвануўся ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, споўз з дарогі і засеў у непралазнай гразі.Лукша.Сядзіба Васіля ўпіралася ў самы хмызняк, што цягнуўся тут жа густой непралазнай сцяной.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бро́днік ’вярба’ (Касп.). Рус.дыял.бро́дни́к ’вербавы хмызняк’, ’кара вярбы’. Калі гэта не нейкія другасныя формы (параўн. бел.брэд, брэднік, рус.бред, бреди́на вярба’), то пацвярджаецца этымалогія Бернекера, 83, і Фасмера, 1, 210, пра сувязь назв, вярбы (bred‑) з дзеясловам bresti bredǫ ’брадзіць’. Гл. брэд2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́карчаваць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Выцягнуць, вырваць, выкапаць з карэннем. Выкарчаваць пні, хмызняк. □ Ад лазы — адно званне. Яе выразалі і выкарчавалі яшчэ летась.Пташнікаў.// Ачысціць ад пнёў, карчоў. Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саксау́л, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Невысокае бязлістае дрэва (або хмызняк) сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях. Белы саксаул. □ Барханы, быццам жоўтыя маршчыны, Апален жорсткай спёкаю пясок, І саксаул калючыя галіны Ад сонца адварочвае ўбок.Лукша./‑у, узнач.зб.Пасадка саксаулу.
2.‑у; толькіадз. Драўніна гэтага дрэва.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хім Нізкі лес, хмызняк, пераважна альховы, з вербалозу; нетры (Слаўг.). Тое ж хіміна́ (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
це́мрач Малады, непраходны зараснік у лесе; хмызняк (Рэч.). Тое ж цямрэжнік (Пар.), цяпцю́жнік (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Пацяроб, па́цераб, поцяраб, поцераб, стол.пацярэбак ’выцераблены лясок, хмызняк’ (лях., Янк. Мат.; раг., чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ), ’сенажаць, ачышчаная ад кустоў’ (Шат., Касп.), пацяробкі ’рэшткі, абрэзкі ад бульбы, капусты’ (барыс., Сл. ПЗБ). Да па‑ і церабіць, якое з прасл.terbiti ’чысціць’, ’карчаваць’ (Міклашыч, 354; Голуб-Копечны, 393; Мюленбах-Эндзелін, 4, 165; Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 501–2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шалы́знік Зараснік ракіты Salix rubra, густы хмызняк, драбналессе з лазой (Слаўг.). Тое ж шаўлю́га, шаўлюжнік (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Buschm -(e)s, Büsche куст, хмызня́к;
◊
bei j-m auf den ~ klópfen [schlágen*] дапы́твацца, даве́двацца, зандзі́раваць гле́бу у каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзіч, ‑ы, ж.
1. Тое, што і дзічына (у 1 знач.). Хоць дзядзька наш не паляўнічы, Ды меў ахвоту і да дзічы.Колас.
2.Разм. Глухое месца, глуш. У другое месца перабраўся — Яму уважыў пан ляснічы, І сеў Міхал у страшнай дзічы, Дзе лес адзін, хмызняк ды поле Ды ветру посвісты па волі.Колас.Я і сягоння адшукаць бы мог Сцяжынкі тыя ў дзічы дрыгвістай.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)