вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мядзел—Будслаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Мядзел, 150 км ад Мінска, 7 км ад чыг. ст. Крывічы. 215 ж., 92 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, філіял камбіната быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКІ МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1969 у г. Клецк Мінскай вобл. як філіял Мінскага прыладабуд. з-да імя Леніна. У 1979 і 1983 уведзены ў эксплуатацыю новыя вытв.-адм. і вытв. будынкі. З 1998 даччынае прадпрыемства адкрытага акц.т-ва «Мінскі прыладабудаўнічы завод». Асн. прадукцыя (1998): эл. прылады для прамысл. і бытавых мэт (электракіпяцільнікі, электрапрасы, электраводанагравальнікі, трубчастыя электранагравальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́КША (Міраслава Янаўна) (н. 9.9.1958, мяст. Гайнаўка Падляскага ваяв., Польшча),
бел. пісьменніца. Скончыла філіял Варшаўскага ун-та ў Беластоку (1985). З 1985 працуе ў бел. тыднёвіку «Ніва». У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994) — філас. роздум над лёсам бел. вёскі, аб яе сучасных праблемах і хваляваннях, сакавітая нар. мова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНІ ТАГІ́Л,
горад у Свярдлоўскай вобл., у Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Сярэдняга Урала, на р. Тагіл. Засн. ў 1725. 407,3 тыс.чал. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (з-ды вагонабудаўнічы, кацельна-радыятарны, медыка-інстр. і інш.), хім. і коксахім., лёгкая. Здабыча меднай руды. Пед.ін-т, філіял Уральскага тэхн. ун-та. 2 тэатры. Музеі: гіст.-рэв., выяўл. мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́БАЎЦЫ,
вёска ў Мажэйкаўскім с/с Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.; чыг. ст. на лініі Масты—Ліда. Цэнтр эксперым. базы «Усход». За 25 км на ПнУ ад г. Шчучын, 90 км ад Гродна. 660 ж., 250 двароў (2001). Філіял Шчучынскага збожжапрыёмнага прадпрыемства. Сярэдняя школа, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ábzweigungf -, -en
1) адгалінава́нне (дарогі)
2) філія́л (фірмы)
3) выдатко́ўванне (сродкаў)
4) чыгу́начная ве́тка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ», Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнага н.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне для буд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛЧЫГУНПРАЕ́КТ», Прадпрыемства па праектаванні аб’ектаў чыгуначнага транспарту «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі. Засн. ў 1974 як Мінскі праектна-вышукальны ін-т «Галоўчыгпраект». У 1978—93 Мінскі філіялдзярж. праектна-вышукальнага ін-та па электрыфікацыі чыгунак і энергет. установак. Асн. кірунак дзейнасці: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі аб’ектаў чыг. транспарту, якія забяспечваюць павелічэнне правазной і прапускной здольнасці чыгункі і павышэнне бяспекі руху паяздоў, а таксама аб’ектаў жыл. і культ.-прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ МАШЫНАБУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1955. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): металургічныя працэсы і матэрыялаапрацоўка; тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання; праграмнае забеспячэнне інфарм. тэхналогій; тэхн. абслугоўванне тэхнал. абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытв-сці; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт; электратэхніка. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Мае вячэрні філіял пры «Гомсельмашы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААСТРАВЕ́ЧЧА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Клецк — в. Колкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдУ ад горада і 32 км ад чыг. ст. Клецк, 157 км ад Мінска. 2589 ж., 1032 двары (1997). Філіял Клецкай швейная ф-кі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — 2 царквы (2-й пал. 19 ст.).