наадваро́т, прысл.

1. У адваротным напрамку.

Прачытаць слова н.

2. Зусім інакш, не так, як трэба.

Зрабіць усё н.

3. у знач. пабочн. сл. У процілегласць таму, што сказана.

Аб’ём будаўніцтва не стаў меншым, а, н., узрос.

4. у знач. супраціўнай часц. Зусім не.

Я вам не перашкоджу? — Н., я вельмі рады бачыць вас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пражэ́ктар ’асвятляльны прыбор, які з дапамогай аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок праменняў у пэўным напрамку’ (ТСБМ). Праз рус. проже́ктор (Крукоўскі, Уплыў, 83) з англ. projector ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Я́РКАСЦЬ у светлатэхніцы,

фізічная велічыня, якая характарызуе свячэнне крыніцы святла ў зададзеным напрамку.

Я. L элемента святлівай паверхні плошчай dS у якім-н. напрамку вызначаецца адносінамі сілы святла dI гэтага элемента ў дадзеным напрамку да плошчы праекцыі элемента на плоскасць, перпендыкулярную да дадзенага напрамку: L = dI/(dScos α) дзе α — вугал паміж нармаллю да элемента dS і зададзеным напрамкам. Адзінка Я. ў СІ — кандэла на квадратны метр. Гл. таксама Кандэла.

т. 18, кн. 1, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

за́хад, -у, М -дзе, м.

1. Адзін з чатырох бакоў свету і напрамак, процілеглы ўсходу; частка гарызонту, дзе заходзіць сонца.

2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку, а таксама («З» вялікае) краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі.

Мастацтва Захаду.

|| прым. захо́дні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Імкліва рушыць у якім-н. напрамку.

Я памкнуўся ў дом, але мяне затрымалі.

2. Намерыцца што-н. зрабіць.

П. адгаварыць каго-н. ад чаго-н.

|| незак. памыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўскася́к, прысл. і прыназ.

1. прысл. У бок ад прамога напрамку, па дыяганалі; коса.

Прыбіць дошку н.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што-н. размяшчаецца або рухаецца.

Н. стала лягла квяцістая сурвэтка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камута́цыя, ‑і, ж.

Змена злучэнняў у электрычных ланцугах: уключэнне, адключэнне і пераключэнне іх асобных частак, а таксама змена напрамку электрычнага току.

[Ад лац. commutatio — змена.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слупкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які складаецца з даўгаватых клетак ці крышталяў, размешчаных у вертыкальным напрамку. Слупкаватая ткапка. Слупкаватая будова міне ралу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́зці

1. (забрацца) hinéinkriechen* vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heréinkriechen* vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць); kríechen* vi (s) (куды-н. in A); sich éinschleichen* (пранікнуць употай);

зале́зці ў чужу́ю кішэ́нь in éine frémde Tásche gréifen*;

◊

зале́зці ў пазы́кі in Schúlden geráten*;

2. (наверх) hináufkriechen* vi (s), hináufklettern vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heráufkriechen* vi (s), heráufklettern vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Туды́жні ‘далёка’, ‘у пэўным напрамку’: як не хочацца тудыжні за травою йці (калінк., З нар. сл.). Да туды́ (гл.), заканчэнне слова не яснае, магчыма, у выніку зліцця з дэфармаваным ажні́, гл. аж, ажыо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)