метрапо́лія

(лац. metropolis < гр. metropolis, ад meter = маці + polis = горад)

1) старажытнагрэчаскі горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім калоній на тэрыторыі іншых краін;

2) дзяржава ў адносінах да калоній, якімі яна ўладае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

thereupon [ˌðeərəˈpɒn] adv. fml

1. на тым, на гэ́тым; у адно́сінах да таго́;

There is much to be said thereupon. Можна многа сказаць наконт гэтага.

2. усле́д за тым, за гэ́тым

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гадава́нец, ‑нца, м.

Дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавацеля. Пажылы мастак-педагог прывіваў сваім гадаванцам любоў да партрэтнага жанру. Ліс. // Чалавек у адносінах да якой‑н. арганізацыі, ідэі якой ён засвоіў. Гадаванец ленінскага камсамола. // Вырашчаная, выгадаваная расліна або жывёліна. Неўзабаве на дзялянцы Акуратна, рад у рад, Падрасталі гадаванцы. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.

Спец. Ажыццявіць (ажыццяўляць) у адносінах да каго‑н. права аптацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распіса́цца, -пішу́ся, -пі́шашся, -пі́шацца; -пішы́ся; зак.

1. Паставіць свой подпіс пад чым-н.

Р. у дзённіку сына.

2. перан. Сваімі ўчынкамі, паводзінамі пацвердзіць што-н. у адносінах да сябе.

Р. ў сваёй бездапаможнасці.

3. з кім і без дап. Зарэгістраваць свой шлюб (разм.).

4. Пачаўшы пісаць, захапіцца (разм.).

Так распісаўся, што не спыніць.

|| незак. распі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. распі́сванне, -я, н. (да 2 знач.) і распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

negligent [ˈneglɪdʒənt] adj.

1. fml нядба́йны, хала́тны, несумле́нны (у адносінах да абавязкаў);

He is negligent in his work. Ён нядобрасумленна ставіцца да працы.

2. бестурбо́тны; натура́льны, про́сты (пра паводзіны, манеру апранацца);

dress with negligent grace апрана́цца про́ста і элега́нтна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гвалт, -у, М -лце, м.

1. Прымяненне фізічнай сілы ў адносінах да каго-н.

Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго-, што-н.

Чыніць г.

3. у знач. прысл. гва́лтам. Супраць волі, жадання, сілай.

Гвалтам пасадзіць у машыну.

4. Крык, лямант.

Кожны вечар у хаце стаяў г.

5. у знач. выкл. Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (разм.).

Г., ратуйце!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыдэйтро́н

(ад анты- + дэйтрон)

элементарная часціца, якая з’яўляецца аптычасціцай у адносінах да дэйтрона; звязаны стан антыпратона і антынейтрона.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пакале́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка.

З пакалення ў п. перадаецца што-н. (у спадчыну дзецям ад бацькі, малодшым ад старэйшых).

2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час.

Сучаснае маладое п.

3. Група людзей, блізкіх па ўзросце, аб’яднаных агульнай дзейнасцю.

П. музыкантаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́чны​II (у адносінах да вока) Áugen , Aug ;

во́чныя хваро́бы Áugenkrankheiten pl анат. во́чны нерв Séhnerv m -s і -en, -en, Áugennerv m;

во́чны я́блык Áugapfel m -s, -äpfel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)