2.узнач.наз.стырнавы́, ‑ога, м. Чалавек, які кіруе стырном на судне і пад. Усіх удзельнікаў будзе трыццаць чалавек — па пяць на кожны човен, па чатыры на вёслы і адзін за стырнавога.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памо́р’е, ‑я, н.
1. Старая назва паўночных рускіх зямель па берагах Белага мора, Анежскага возера і рэк, якія ў іх упадаюць. // Мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.
2. Старая назва паўночнай часткі Польшчы, якая прымыкае да Балтыйскага мора. Памор’е. Польшча. Год трыццаць дзевяты. Я пехацінцам радавым служу.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яра́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.
Пераноснае жыллё некаторых народаў Поўначы, якое складаецца з драўлянага круглага каркаса з дахам канічнай формы, пакрытага шкурамі аленяў. На Чукотцы, дзе цяпер ярангі Засыпае снегам, праз гадоў Гэтак трыццаць-сорак добрым ранкам Зацвіце ўся тундра ад садоў.Панчанка.Дым клубіцца над ярангай.Звонак.
[Чукоцкае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НО́САЎ (Яўген Іванавіч) (н. 15.1.1925, в. Талмачова Курскага р-на, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1991). Правадз.чл. Акадэміі рас. славеснасці (2000). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік вызвалення Беларусі. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы пры Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве (1962). Друкуецца з 1948. У зб-ках лірычных апавяданняў і аповесцей «На рыбацкай сцежцы» (1958), «Трыццаць зерняў» (1961), «Дзе прачынаецца сонца» (1965), «Шуміць лугавая аўсяніца» (1966, Дзярж. прэмія Расіі 1975), «Ракітавая гарбата» (1968), «Чырвонае віно перамогі» (1971), «Мост» (1974) і інш. спроба спасцігнуць рус.нац. характар, тэма Вял.Айч. вайны, трывога за рассяляньванне Расіі, паэт. карціны сярэднярус. прыроды. Аўтар аповесцей «Зацьменне месяца» (1966), «Усвяцкія шлеманосцы» (1977; кінафільм «Крыніца», 1982), «Грэчаскі хлеб» (1997) і інш. Творчасць Н. адметная мяккасцю інтанацыі, тонкім пачуццём мовы, мастацтвам выразнай дэталі. Піша для дзяцей. Многія творы Н. інсцэніраваны і экранізаваны. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі П.Місько, М.Дубянецкі.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1989;
Красное вино победы. М., 1992;
Вечерние стога. М., 2000;
Журавлиный клин. М., 2000.
Літ.:
Чалмаев В. Храм Афродиты: Творческий путь и мастерство Евгения Носова. М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адтрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак.
1. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы. Змяла ў мяльніцы я лён, Адтрапала лён траплом, — Засвяціў, як цудны сон, Лён шаўковым валакном.Купала.
2. Перастаць займацца трапаннем; скончыць трапанне. — Ай, дзеткі, — сказала [Стэфа]. — Я ўжо сваё і адцерла і адтрапала.Чарнышэвіч.
3.Разм. Прайсці пехатою. Адтрапаць трыццаць кіламетраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю, нескл., н.
Трыццаць першая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «у» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад: «людзі — льудзі», «сюжэт — сьужэт»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ў пачатку слова — два гукі: «й» і «у», напрыклад: «спяшаюся — спяшайуся», «саўю — саўйу», «лью — льйу», «праб’ю — прабйу», «юнак — йунак».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмаха́цьсов.
1.в разн. знач. отмаха́ть;
а. тры́ццаць кіламе́траў — отмаха́ть три́дцать киломе́тров;
а. пяць старо́нак — отмаха́ть пять страни́ц;
2.мор. отмаха́ть;
а. адка́з флажко́м — отмаха́ть отве́т флажко́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НО́ТЫ (ад лац. nota знак, заўвага) у музыцы, 1) умоўныя графічныя знакі, якія разам з дадатковымі абазначэннямі служаць для запісу музыкі паводле т.зв. лінейнай сістэмы (на нотным стане, або натаносцы). Кожная з сістэм натацыі ў мінулым мела свой комплекс Н., якія адрозніваліся асаблівай формай і назвамі (гл.Нотнае пісьмо). У сучаснай натацыі аснова ноты — т.зв. галоўка, круглая, або авальная, заштрыхаваная, т.зв. чорная, і незаштрыхаваная, т.зв. белая (𝅝 — цэлая нота). Ад галоўкі можа адыходзіць штыль — верт. рыса — уверх ад правага яе боку (𝅗𝅥 — палавінная) або ўніз ад левага (<SIGN>). На канцы штыля можа быць флажок, або хвосцік — просты, двайны, трайны (𝅘𝅥𝅮 — восьмая, 𝅘𝅥𝅯 — шаснаццатая, 𝅘𝅥𝅰 — трыццаць другая); канцы штыля замест хвосцікаў могуць злучацца папярочнымі рэбрамі (вязкамі) — адным, двума, трыма і інш. (<SIGN>,<SIGN>). Размяшчэнне галоўкі на нотным стане ў спалучэнні з прастаўленым у яго пачатку ключом абазначае вышыню ноты, тып галоўкі, наяўнасць штыля, наяўнасць і характар хвосціка — яе працягласць. Складовыя назвы Н. дыятанічнага гукарада: до, рэ, мі, фа, соль, ля, сі (адпаведныя лац. абазначэнні — c, d, e, f, g, a, h). Для пазначэння храматычных гукаў (гл.Храматыка) да лац. літар дадаюць склады is — дыез, es — бемоль, напр., до дыез — cis (акрамя гука сі бемоль — лац. b).
2) Аркушы, сшыткі, кнігі з рукапісным або друкаваным запісам муз. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэмія́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прэміі. Прэміяльная сістэма заахвочвання. Прэміяльны фонд.// Які з’яўляецца прэміяй. Прэміяльныя грошы. □ З дому выйшаў дзед Аўсей З прэміяльным патэфонам.Калачынскі.//узнач.наз.прэмія́льныя, ‑ых. Грошы, якія выплачваюцца ў якасці прэміі. Бухгалтэрыя калгаса імя Дзяржынскага выдала Гецольдам адных прэміяльных трыццаць тысяч рублёў і дзвесце кілаграмаў цукру!Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махля́рства, ‑а, н.
Разм. Падман, ашуканства з мэтай набыць грошы, маёмасць. [Акцызнік:] — Думаеш, я махлярствам грошы набываю? Не такі. Грошы, нажытыя махлярствам, — на трыццаць год, а мазалём — на тысячу.Пташнікаў.Не было завозу свайго, са сваёй вёскі, дык везлі чужыя. Яны не ведалі таго махлярства, што рабілася ў млыне, і ім было ўсё роўна, хто ім будзе малоць.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)