актыналі́т

(ад актына- + -літ)

пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гельві́н

(ад лац. helvus = бурштынава-жоўты)

мінерал класа сілікатаў жоўтага, чырвона-бурага колеру; руда берылію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сідэралі́т

(ад гр. sideros = жалеза + -літ)

жалезакаменны метэарыт з вялікім змяшчэннем сілікатаў і нікелістага жалеза.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спадуме́н

(гр. spodumenos = спапялёны)

мінерал класа сілікатаў светла-зялёнага або бледна-ружовага колеру; руда літыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тайніялі́т

(гр. tainiolite = паласа, стужка)

рэдкі мінерал з групы слюд падкласа слаісных сілікатаў магніевы лепідаліт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хрызаты́л

(ад хрыза- + гр. tilos = валакно)

мінерал класа сілікатаў, валакністая разнавіднасць серпенціну зеленавата-жоўтага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАЛЯВЫ́Я ШПА́ТЫ,

група пародаўтваральных мінералаў падкласа каркасных сілікатаў, алюмасілікаты калію, натрыю, кальцыю, радзей барыю. Найб. пашыраны ў верхняй ч. літасферы (каля 60% аб’ёму магматычных парод). Падзяляюцца на плагіяклазы, шчолачныя П.ш. (мікраклін, артаклаз, санідзін) і барыевыя (гіялафан, цэльзіян). Крышталізуюцца ў манакліннай і трыкліннай сінганіях. Утвараюць кароткаслупкаватыя прызматычныя і сплошчаныя, ізаметрычныя або падоўжаныя зерні. Характэрна полісінтэтычнае двайнікаванне (альбітавае і перыклінавае) і двайнікі прарастання (карлсбадскі, монебахскі і бавенскі тыпы). Колер белы, жаўтаваты, бледна-ружовы, бясколерны, мясачырвоны, цёмна-шэры, чорны, зялёны і інш. Характэрна ірызацыя (месяцавы камень, лабрадор). Бляск шкляны. Цв. 6—6,5. Шчыльнасць 2,55—2,75 г/см³, да 3,4 г/см³ у барыевых П.ш. (цэльзіян). Крохкія. Трапляюцца ў эфузіўных, інтрузіўных, метамарфічных і асадкавых пародах. Выкарыстоўваюцца для вырабу фарфору, высакавольтных ізалятараў, спец. і аптычнага шкла і інш.; каштоўныя і вырабныя разнавіднасці ў ювелірнай справе.

Н.​А.​Кажамякіна.

т. 12, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анарты́т

(ад гр. anorthos = косы)

мінерал класа сілікатаў, кальцыевы палявы шпат шараватага або рыжа-шэрага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адуля́р

(ад ням. Adula = назва горнага масіву ў Швейцарыі)

мінерал класа сілікатаў, бясколерная празрыстая разнавіднасць артаклазу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алафа́н

(ад ала- + гр. phaino = выдаюся, выпінаюся)

мінерал класа сілікатаў бледна-блакітнага, зеленаватага або бурага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)