АЎЛАСЕ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 20.6.1938, в. Станіславова Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1970), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1962) і працуе ў ім, з 1994 рэктар. Даследуе праблемы сучасныхбел. і рус.літ. моў: «Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове» (1970), «Марфемны склад слова і словаўтварэнне» (2-е выд., 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛАВА́РЫ (саманазва ленапе),
племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў алганкінскай моўнай групы. У 17 ст. займалі тэр.сучасных штатаў ЗША Дэлавэр, Нью-Джэрсі, ч. штатаў Нью-Йорк і Пенсільванія. Займаліся паляўніцтвам, рыбалоўствам і земляробствам. Карысталіся піктаграфічным пісьмом, на якім была запісана легендарная гісторыя племя. Жывуць у ЗША (штаты Нью-Йорк, Вісконсін, Канзас, Аклахома; 3 тыс.чал., 1992) і ў Канадзе (рэзервацыі на Пд правінцыі Антарыо, 1 тыс.чал.). Вызнаюць пратэстантызм.
рускі харавы дырыжор. Нар.арт. Расіі (1981), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1957). З 1957 хормайстар, з 1965 дырыжор, з 1983 маст. кіраўнік Вял. хору Дзяржтэлерадыё Расіі, у рэпертуары якога буйныя вак.-сімф., аратарыяльныя і хар. творы муз. класікі, сучасных кампазітараў, нар. песні, творы духоўнай музыкі. З 1963 выкладае ў Маск. кансерваторыі (з 1993 праф.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІРЫ́ЙЦЫ (грэч. Illyriōi),
старажытнаіндаеўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тыс. да н.э. насялялі ПнЗ Балканскага п-ва ад узбярэжжа Адрыятычнага м. да Дуная. Найб. вядомыя з гэтых плямён істры, яподы, далматы, лібурны і інш. Пасля працяглай барацьбы І. заваяваны рымлянамі ў 1 ст. да н.э. і потым моцна раманізаваны. Канчаткова асіміляваны ў час Вялікага перасялення народаў. Нашчадкамі стараж. І. некат. вучоныя лічаць сучасных албанцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЁВАШЧЫТКО́ВЫЯ (Osteostraci),
падклас касцёвапанцырных вымерлых рыбападобных жывёл. Жылі ў познім сілуры — познім дэвоне ў марскіх і прэсных водах. Вялі прыдонны спосаб жыцця. На Беларусі рэшткі К. выяўлены ў тэрыгенна-карбанатных адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону (Брэсцкая і Аршанская ўпадзіны). Продкі сучасных кругларотых.
Мелі сплюшчанае цела з укрытымі суцэльным панцырам галавой і пярэдняй ч. тулава. Унутр. шкілет неакасцянелы. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт. Расіі (1972). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956, клас Д.Ойстраха), з 1965 выкладае ў ёй (з 1983 праф.). З 1957 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары скрыпічныя творы муз. класікі і сучасных кампазітараў. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя І.Славіка і Ф.Ондржычака (Прага, 1956), імя П.Чайкоўскага (Масква, 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКВ’Е́ТЫ,
старажытны народ, продкі сучасных в’етнамцаў (гл.В’еты). У 3 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. насялялі паўн. і цэнтр. раёны В’етнама. Асн. занятак — паліўное земляробства, часткова рыбалоўства. У 3 ст. да н.э. Л. стварылі дзяржаву Аўлак, на культуру якой зрабіў уплыў інд. будызм. У 1 ст.н.э. Аўлак заваяваны войскамі кіт. імперыі Хань. З 3 ст. на аснове Л. пачалося складванне в’етн. народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАЙРО́ДЫ (Machairodus ад грэч. machaira кароткі крывы меч + odus зуб),
шаблязубыя тыгры, род вымерлых жывёл сям. кашэчых. Вядомы з міяцэнавых і пліяцэнавых адкладаў. Былі пашыраны ў паўд.ч. Еўропы, Азіі, Афрыцы. Блізкія роды (Smilodon і інш.) жылі ў Паўн. Амерыцы.
Большыя за сучасных тыграў. Мелі вял. (даўж. да 14 см) шаблепадобныя верхнія іклы з рэжучымі зазубленымі краямі, якімі забівалі буйных таўстаскурых жывёл (мастадонтаў, насарогаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НЯ (Ігар Аляксандравіч) (н. 29.10.1952, г. Астрахань, Расія),
бел. эстрадны спявак, музыкант (клавішныя інструменты). Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў муз. вучылішча (1973) у г. Днепрапятроўск (Украіна). З 1980 артыст вак.-інстр. ансамбля «Песняры», з 1998 — «Беларускія песняры» пры дзярж. аб’яднанні «Белканцэрт». У рэпертуары бел. народныя песні, творы сучасных, у т. л.бел. (І.Лучанок, У.Мулявін, А.Іваноў, А.Казловіч і інш.), кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЛЕ́СКА»,
навукова-метадычны ілюстраваны часопіс па дашкольным выхаванні. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел. мове штомесячна. Разлічаны на работнікаў адукацыйных дашкольных устаноў, бацькоў. Прапагандуе навук. распрацоўкі сучасныхпед. і метадычных тэхналогій, асвятляе практычную дзейнасць дашкольных устаноў, пытанні падрыхтоўкі кадраў для іх, сямейнага выхавання, у т. л. з вопыту замежных краін. Друкуе артыкулы вучоных, творы бел. пісьменнікаў, рэцэнзіі, матэрыялы па фальклоры, з пед. спадчыны і інш.