Кожнаму тыпу фундаментальных узаемадзеянняў элементарных часціцставіцца ў адпаведнасць свая калібровачная сіметрыя, спецыфіка якой вызначаецца колькасцю і ўласцівасцямі лакальных параметраў (функцый прасторава-часавых каардынат) адпаведных калібровачных пераўтварэнняў, што дзейнічаюць у прасторы хвалевых функцый разгляданай палявой сістэмы. К.і. забяспечвае наяўнасць захавання законаў дынамічных зарадаў, якія вызначаюць здольнасць элементарных часціц да пэўнага тыпу ўзаемадзеянняў, а таксама адлюстроўвае непазбежнасць генерацыі зараджанымі часціцамі адпаведных калібровачных палёў — пераносчыкаў гэтых узаемадзеянняў. На аснове К.і. пабудаваны палявыя тэорыі электрамагнітных узаемадзеянняў, злектраслабых узаемадзеянняў і моцных узаемадзеянняў (гл.Квантавая хромадынаміка).
Літ.:
Богуш А.А. Введение в калибровочную полевую теорию электрослабых взаимодействий. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
feind:
j-m ~ sein варо́жа ста́віццада каго́-н.;
j-m ~ wérden зненаві́дзець каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
неруплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе руплівасць нядбайна ставіццада чаго‑н. На самым канцы [вуліцы] кінулася ў вочы Харошцы старэнькая і маленькая хатка, падобная на свіронак у неруплівага гаспадара.Мурашка.// Які сведчыць пра адсутнасць руплівасці. Неруплівыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыно́ўні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Тое, што і сыноўскі. — Я заўсёды любіў свой народ, зямлю бацькоў сваіх, — сказаў .. [Гогіберыдзе] .. — І не вельмі паважаю тых, хто ставіцца абыякава да сваіх сыноўніх абавязкаў.Самуйлёнак.Яўхім паслухмяна замаўчаў, паказваючы сыноўнюю пакору.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odnosić się
odnosi|ć się
незак.
1. адносіцца; ставіцца;
źle się ~ć do kogo — дрэнна ставіццадакаго;
2. тычыцца, датычыцца;
to się ~\ do mnie — гэта мяне тычыцца (датычыцца)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ігнарава́ць
(польск. ignorowac, ад лац. ignorare = не ведаць, не прызнаваць)
свядома не звяртаць увагі на каго-н., што-н., пагардліва ставіццада каго-н., чаго-н. (напр. і. факты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
holda
1) мі́лы, чаро́ўны, прыва́бны, цудо́ўны
2) (D) прыхі́льны (да каго-н.);
sie ist mir ~ яна́ста́віцца прыхі́льна [добразычлі́ва] да мяне́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНВЕ́РСІЯў матэматыцы,
1) у геаметрыі, пунктавае пераўтварэнне плоскасці адносна зададзенай акружнасці радыуса R. Кожнаму пункту A, адрознаму ад цэнтра акружнасці O (цэнтр, ці полюс І.), ставіцца ў адпаведнасць такі пункт A праменя OA, што OA′ = R2/OA, дзе R2 — ступень І. Падобна гэтаму вызначаецца І. ў прасторы адносна сферы. Мае дастасаванні ў геаметрыі (інтэрпрэтацыя геаметрыі Лабачэўскага, тэорыя геам. пабудаванняў), тэорыі механізмаў (гл.Інверсар).
2) У камбінаторыцы — парушэнне нармальнага парадку элементаў у перастаноўцы. Напр., у перастаноўцы cbad элементы c і b, c і a, b і a утвараюць І., калі лічыць іх нармальным парадкам abcd.
Геаметрычная інверсія адносна акружнасці радыуса R: здабытак адлегласцей PC∙PM=R2, пункт P — полюс інверсіі; адрэзкі AM і BM — датычныя да акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
звысо́купрысл. von óben heráb; geríngschätzig (пагардліва); hóchmütig (ганарыста);
ста́віццадакаго-н.звысо́куj-n von óben heráb behándeln, j-n über die Áchsel ánsehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АДНАМЕ́РНАГА ЧАЛАВЕ́КА КАНЦЭ́ПЦЫЯ,
найбольш поўнае выражэнне «крытычнай тэорыі грамадства», звязанай з даследаваннямі сац.канфармізму і сац.-псіхал. тыпаў асобы. Назва ад кнігі заснавальніка гэтай канцэпцыі Г.Маркузе «Аднамерны чалавек. Нарысы ідэалогіі высокаразвітога індустрыяльнага грамадства». Істотную ролю ў станаўленні канцэпцыі адыгралі ідэі З.Фрэйда, В.Райха, Т.Адорна, Э.Фрома і інш. даследчыкаў механізмаў адчужэння чалавека.
Аднамернасць як разбурэнне чалавечай суб’ектыўнасці Маркузе звязваў з развітой індустрыяльнай цывілізацыяй, рэпрэсіўным уздзеяннем тэхнікі на духоўны свет асобы. «Аднамерны чалавек» — канфарміст, які поўнасцю інтэграваны ў «сістэму», лёгка паддаецца маніпуліраванню, яго адносіны да свету павярхоўныя, некрытычныя, схільнасці і патрэбы скажоны прынцыпам прадукцыйнасці, што выклікае спажывецкую арыентацыю. Аднамернасці проціпастаўляецца двухмернасць чалавека, якая дапускае наяўнасць унутранага свету асобы, здольнасць яе крытычна ставіццада ўмоў свайго існавання і самаўдасканальвацца.