Рэе́стр ’пералік, спіс’ (ТСБМ, Нас.). Ст.-бел. реестръ ’рэестр’ < ст.-польск. regestr, registr, rejestr ’тс’ < с.-лац. register (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́піс, ‑у, м.

1. Спіс рэчаў, папер і пад., складзены для ўліку. Інвентарны, архіўны вопіс. Вопіс спраў.

2. Дзеянне паводле дзеясл. апісваць — апісаць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катало́г, ‑а, м.

Спіс, сістэматызаваны пералік прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і пад.), складзены ў пэўным парадку. Бібліятэчны каталог кніг. Алфавітны каталог. Сістэматычны каталог. Фондавы каталог.

[Ад грэч. katálogos — спіс, пералік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіса́цца, -пішу́ся, -пі́шашся, -пі́шацца; -пішы́ся; зак.

1. Запісаць сябе ў спіс, у склад чаго-н.

З. на прыём да ўрача.

2. Захапіўшыся пісаннем чаго-н., забыцца на час (разм.).

Я так запісаўся, што не заўважыў, як прайшоў час.

3. Зарэгістраваць у загсе свой шлюб (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ндэкс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Паказальнік, спіс чаго-н.

І. геаграфічных назваў.

І. імён.

2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.

І. прамысловай вытворчасці.

І. аптовых цэн.

3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.

Паштовы і.

|| прым. і́ндэксны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.

1. што. Напісаць нанава, скапіраваць.

П. апавяданне.

2. каго-што. Скласці спіс, рэестр каго-, чаго-н.

П. абсталяванне лабараторыі.

|| незак. перапі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапі́сванне, -я, н. і перапі́ска, -і, ДМ перапісцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармуля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: паслужны спіс, куды заносіліся звесткі аб праходжанні службы чыноўнікамі.

2. Ліст, кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі пра стан і эксплуатацыю механізма, збудавання (спец.).

Ф. машыны.

3. Бібліятэчная ўліковая картка.

|| прым. фармуля́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЛЮРА́ЛЬНЫ ВО́ТУМ у канстытуцыйным праве,

наданне аднаму выбаршчыку права галасаваць некалькі разоў. Быў пашыраны ў 19 ст. У краінах Зах. Еўропы, Вялікабрытаніі, Германіі і інш. існаваў парадак, калі побач з уключэннем у выбарчы спіс па месцы жыхарства грамадзянін уключаўся ў спіс той акругі, дзе знаходзілася яго нерухомая маёмасць або універсітэт, дзе ён атрымаў вышэйшую адукацыю. Захаваўся ў Новай Зеландыі, некат. штатах Аўстраліі, дзе ўладальнікі буйной уласнасці на выбарах органаў мясц. самакіравання валодаюць некалькімі галасамі.

т. 12, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

waiting list [ˈweɪtɪŋˌlɪst] n. спіс тых, хто чака́е ў чарзе́ (на паслугу, абслугоўванне і да т.п.);

put smb. on a waiting list зане́сці каго́-н. у спіс на чаргу́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

immatrykulacja

ж. іматрыкуляцыя; занясенне ў спіс студэнтаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)