Спыненне дзейнасці якой‑н. установы, арганізацыі рашэннем самой гэтай установы, арганізацыі; самазакрыццё. Пасля самаліквідацыі «Узвышша» Кузьма Чорны часта наведваў Дом пісьменнікаў.Хведаровіч.Вясной 1905 года [«Белорусский вестник»] страціў апошніх падпісчыкаў і апынуўся перад пагрозай самаліквідацыі.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Арганізаванае масавае спыненне работы; забастоўка. Усеагульная стачка. Стачка докераў. □ Рабочыя пачынаюць пераходзіць ад эканамічных стачак да стачак палітычных, да арганізацыі палітычных дэманстрацый пад баявым лозунгам «Далоў самадзяржаўе!».«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліквіда́цыя ’спыненне дзейнасці, існавання чаго-небудзь’ (ТСБМ), ліквідаваць ’спыніць дзейнасць’ (Сцяшк., ТСБМ) паходзяць з польск.likwidacja (спачатку ’апошні разлік’, пасля ’закрыццё прадпрыемства’, ’знішчэнне’, likwidować, якія праз італ.liquidazione, liquidare ’апошні падлік’, ’праводзіць разлік’, узыходзяць да с.-лац.liquidatio, liquidare ’выясняць’ < лац.liquidus ’ясны, светлы, чысты’ (Слаўскі, 4, 254–255).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разры́ў, -ры́ву, мн. -ры́вы, -ры́ваў, м.
1.гл. разарвацца, разарваць.
2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.
Знайсці р. проваду.
3. Перапынак, прамежак у часе.
4.перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.
Р. паміж тэорыяй і практыкай.
5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.
Балюча перанесці р. з сябрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АПНО́Э (ад а... + грэч. pnoē дыханне),
часовае спыненне дыхальных рухаў у чалавека і жывёл. Настае пасля фарсіраванага дыхання пры недахопе ў крыві вуглякіслага газу, моцнага павышэння артэрыяльнага крывянога ціску або раздражненнямі скуры (напр., халоднай вадой), у нованароджаных — адразу пасля нараджэння ад лішку кіслароду ў крыві. Адрозніваецца ад асфіксіі, якая ўзнікае пры кіслародным галаданні і лішку вуглякіслага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тармажэ́нне, ‑я, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. тармазіць (у 1, 2 знач.).
2.Спец. Аслабленне або спыненне ўзбуджэння ў тканцы арганізма, калі прадаўжае дзейнічаць раздражняльнік; актыўная затрымка дзейнасці нервовых цэнтраў або рабочых органаў. Тармажэнне і ўзбуджэнне. Цэнтры тармажэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Stóckungf -, -en спыне́нне; затры́мка (у размове), перабо́й (у працы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
По́за ’пастава, становішча цела’; няшчырыя паводзіны’ (ТСБМ). З руск. поза, якое з франц.pose ’становішча цела; поза’ ад poser ’размяшчацца, стаяць; пазіраваць’, што з нар.-лац.pausare ад лац.pausa ’спыненне, затрымка’ (Чарных, 2, 49–50); паводле Фасмера (3, 303), рус. лексема з ням.Pose < фр.pose. Гл. яшчэ паўза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заці́шша, ‑а, н.
1. Часовае спыненне шуму, ветру. Зацішша перад навальніцай. □ Калі наверсе па густым хваёвым покрыве каціўся глухі шум ветру, тут, унізе, стаяла прыемнае зацішша, было па-хатняму ўтульна.Новікаў.//перан.Спыненне, аслабленне дзейнасці, руху і пад. На пероне зацішша — ні цягнікоў, ні пасажыраў.Навуменка.Адгрымела блакада і ў атрадным баявым жыцці настаў нейкі момант зацішша.Брыль.
2. Ціхае, зацішнае месца; зацішак. «Не даеду...» — трывожна падумаў Цімох і, сабраўшыся з сілай, звярнуў у зацішша, за лазняк.Ваданосаў.У пячурцы — калматы, вялікі, Нешта муркае У зацішшы кот.Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчужэ́нне, ‑я, н.
1.Спыненне або адсутнасць блізкасці паміж кім‑н.; аддаленне, адасабленне. Хоць.. адкрытых канфліктаў між.. [Аўгіняй і Евай] і не бывала, але іх раздзяліла мяжа адчужэння.Колас.
2.Спец.Дзеяннепаводледзеясл. адчужаць (у 2 знач.).
•••
Паласа адчужэннягл. паласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)