ДАНІ́ЛАЎ (Сцяпан Мікалаевіч) (7.1.1889, г. Віцебск — 4.2.1978),
савецкі хімік-арганік. Чл.-кар.АНСССР (1943), праф. (1930). Скончыў Пецярб.ун-т (1914), у ім і выкладаў. З 1949 у Ін-це высокамалекулярных рэчываў АНСССР. Навук. працы па тэарэт.арган. хіміі і хім. тэхналогіі прыродных палімераў. Адкрыў альдэгідакетонную ізамерызацыю (перагрупоўка Д.), ажыццявіў рэакцыю ізамерызацыі гідроксіальдэгідаў у гідроксікетоны і карбонавыя к-ты. Распрацаваў новыя спосабы атрымання эфіраў цэлюлозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНАЯ СПРА́ВА,
галіна навукі і тэхнікі, звязаная з дабычай з нетраў зямлі карысных выкапняў. Пошук радовішчаў, вызначэнне колькасці, якасці і ўмоў залягання выкапняў робіцца пры правядзенні геолагаразведачных работ (уключаюць геал. здымку, пошукавыя работы, папярэднюю, дэталёвую, эксплуатацыйную разведку і інш.). Цвёрдыя карысныя выкапні здабываюць адкрытай распрацоўкай радовішчаў і падземнай распрацоўкай радовішчаў на прадпрыемствах-рудніках (шахтах), аснашчаных горнымі камбайнамі, інш. машынамі і механізмамі.
Пры адкрытым спосабе здабычы будуюць прадпрыемствы-кар’еры (разрэзы) і выкарыстоўваюць розныя горныя вырабаткі (траншэі, рудаспускі, катлаваны, дрэнажныя шахты і інш.). Укараняюцца сродкі і метады геатэхналогіі. Вадкія і газападобныя карысныя выкапні (нафта, мінер. вада, прыродны газ і інш.) здабываюць з дапамогай буравых свідравін (гл.Нафтаздабыча), газіфікацыяй паліва, вышчалочваннем і інш. Удасканальваюцца спосабыпадводнай здабычы (пераважна нафты). Завяршальны працэс горнай тэхналогіі — абагачэнне карысных выкапняў. Радовішчы распрацоўваюць паводле праекта, які вызначае тэхналогію горных работ і сістэму распрацоўкі пакладу. Вял. ўвага аддаецца выбухованебяспечнасці, горнавыратавальнай справе, горнаму нагляду. Фіз.-мех. ўласцівасці горных парод, з’явы, што адбываюцца пры здабычы карысных выкапняў, спосабы здабычы, арганізацыі вытв-сці і інш. вывучаюцца горнай навукай. Адносіны, звязаныя з выкарыстаннем і аховай нетраў рэгулююцца горным заканадаўствам. Гл. таксама Горнахімічная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрмаме́трыя
(ад тэрма- + -метрыя)
1) раздзел эксперыментальнай фізікі, які вывучае метады вымярэння тэмпературы, спосабы складання і градуіравання тэмпературных шкал;
2) мед. вымярэнне тэмпературы цела чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпе́рбала1, ‑ы, ж.
Мастацкі прыём перабольшання для ўзмацнення выразнасці выказвання. З мэтай падаць сваім апавяданнях, гумарыстычную афарбоўку Якуб Колас, апрача параўнанняў, ужывае і другія стылістычныя спосабы — эпітэты, метафары, гіпербалы, якія нясуць у сабе пэўную долю гумару.«Полымя».У пісьмовай літаратуры гіпербала .. ужываецца як сродак вобразнага адлюстравання рэчаіснасці.А. Макарэвіч.// Усякае перабольшанне.
[Ад грэч. hyperbolē — перабольшанне.]
гіпе́рбала2, ‑ы, ж.
У матэматыцы — крывая лінія з ліку канічных сячэнняў.
[Ад грэч. hyperballō — праходжу праз што‑н.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў Сярэднеазіяцкі дзярж.ун-т (1959). З 1971 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нейтронна-актывацыйным аналізе, радыяцыйна-стымуляваных працэсах у паўправадніках. Распрацаваў метады гетэрыравання дамешкавых элементаў у паўправадніковых структурах, спосабы павелічэння радыяцыйнай устойлівасці мікрасхем і інш.
Тв.:
Активационный анализ в науке и технике. Мн., 1984 (разам з Г.В.Леушкінай, В.А.Комарам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЯЛЕ́ЕНКА (Фёдар Іванавіч) (н. 1.3.1950, в. Крукавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Полацкім ун-це (з 1998 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі парашковых і кампазітных канструкцыйных матэрыялаў, умацаванні і аднаўленні дэталей машын і абсталявання, трыбалогіі ахоўных пакрыццяў. Распрацаваў спосабы атрымання новага класа самафлюсавальных жал. парашкоў; дыфузійныя, лазерныя, плазмавыя, газаполымныя ўмацавальна-аднаўляльныя тэхналогіі.
Тв.:
Материаловедение. Мн., 1988 (разам з Р.М.Худакормавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апамі́ксіс
(ад апа- + -міксіс)
1) розныя спосабы бясполага размнажэння жывёл і раслін (апагамія, апаспарыя, партэнагенез);
2) утварэнне зародка ў вышэйшых раслін без запладнення і рэдукцыйнага падзелу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэаніматало́гія
(ад рэанімацыя + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае метады ажыўлення арганізма чалавека, што знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, а таксама спосабы недапушчэння клінічнай смерці пры аперацыях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗМА́ЗКАў тэхніцы,
1) змазачныя матэрыялы, якія памяншаюць трэнне і аблягчаюць працэсы мех. апрацоўкі металаў.
2) Змазачнае дзеянне змазачнага матэрыялу на паверхні трэння, у выніку якога памяншаюцца сіла трэння і зношванне паверхняў.
3) Падача змазачнага матэрыялу да паверхні слізгання ці качэння дэталей. Спосабы З. вызначаюцца функцыямі і ўмовамі работы вузла трэння, уласцівасцямі змазачнага матэрыялу.
4) Кансервацыйныя матэрыялы і матэрыялы для герметызацыі (ушчыльняльнікі). Выкарыстоўваюць для прадухілення карозіі метал. вырабаў пры захаванні і эксплуатацыі і ўшчыльнення злучэнняў дэталей машын (гл.Пластычныя змазкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГЕ́НЧАНКА (Іван Сяргеевіч) (9.2. 1897, в. Крывая Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 9.5.1984),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Дацэнт (1951). Засл. ўрач Беларусі (1956). Скончыў Казанскі ун-т (1923). У 1945—68 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў і ў 1945—52 гал. акушэр-гінеколаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Распрацаваў спосабы вызначэння праходнасці фалопіевых труб, абязбольвання і паскарэння родаў, метад фізіял. ажыўлення ўяўна-памерлых нованароджаных (метад Л.).
Тв.:
Физиологический метод оживления мнимоумерших новорожденных // Акушерство и гинекология. 1947. № 4.