дыма...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэннню словам: «дым», «дымавы», напрыклад: дымаход, дымаадводны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мутна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «мутны», «мутна», напрыклад: мутнаводны, мутнавокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перша...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «першы», «першасны», напрыклад: першакурснік, першааснова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перы...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «каля», «вакол», напрыклад: перыгелій, перыкард.

[Ад грэч. perí — каля, вакол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спектра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «спектр», «спектральны», напрыклад: спектраметрыя, спектрафатометр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спірта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «спірт», «спіртавы», напрыклад: спіртаачышчальны, спіртагонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трактара...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «трактар», «трактарны», напрыклад: трактарарамонтны, трактаразборачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАСА́НДРА,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі прарочыца, дачка траянскага цара Прыяма і Гекубы. Атрымала прароцкі дар ад Апалона, які дамагаўся яе кахання, але, адвергнуты ёю, зрабіў так, што яе прароцтвам перасталі верыць. Траянцы не паверылі словам К. пра тое, што выкраданне Парысам спартанскай царыцы Алены прывядзе г. Трою да пагібелі, што нельга ўводзіць у горад драўлянага каня і інш. Пасля падзення Троі К. трапіла да Агамемнана і разам з ім з рэўнасці была забіта яго жонкай Клітэмнестрай.

т. 8, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЭ́НДЗАЛЬ,

асноўны інструмент у жывапісе, выкарыстоўваецца таксама ў графіцы і каліграфіі. Вырабляецца з абястлушчанага і загартаванага воласа або поўсці жывёл, часам сінтэт. валокнаў. Адрозніваюцца паводле матэрыялу — цвёрдыя (шчацінныя) і мяккія (каланковыя, вавёркавыя, барсуковыя, тхаровыя і інш.); формы — плоскія і круглыя, завостраныя і тупыя. У гравюры выкарыстоўваюцца шкляныя і драцяныя П. Пад словам «П.» разумеюць таксама характар або спосаб выканання жывапісных твораў (напр., сухі П. — работа цвёрдымі П., слаба насычанымі алейнымі фарбамі на незагрунтаваным палатне).

т. 13, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дээтымалагіза́цыя

(ад дэ- + этымалогія)

страта словам першапачатковых этымалагічных сувязей, страта ў свядомасці носьбітаў мовы сэнсавай сувязі дадзенага слова з утваральнай асновай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)