Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сацыя́л-зго́дніцтва, ‑а, н.
У рабочым руху — адмаўленне ад класавай барацьбы, прымірэнчыя адносіны да варожага лагера, змова з класавым ворагам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сацыя́л-здра́днік, ‑а, м.
Палітычны дзеяч, які называе сябе сацыялістам, а на самой справе здраджвае інтарэсам сацыялізма і рабочага класа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САЦЫЯ́Л-ДАРВІНІ́ЗМ,
кірунак у грамадазнаўстве канца 19—1-й пал. 20 ст., які ўзнік пад уплывам тэорыі Ч.Дарвіна і абвясціў заканамернасці біял. эвалюцыі і прынцыпы натуральнага адбору вызначальнымі фактарамі ў развіцці грамадства. Гл.Дарвінізм сацыяльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сацыял-дарвінізм 2/146; 3/415; 4/149; 9/381—382
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сацыял-шавінізм 1/15, 381; 2/468; 9/382; 11/282
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́Л-ШАВІНІ́ЗМ,
нацыяналістычная плынь, носьбіты якой выступаюць у падтрымку шавіністычнай (гл.Шавінізм) палітыкі правячых колаў сваіх краін. Актыўна С.-ш. праявіўся ў час 1-й сусв. вайны, калі большасць лідэраў сацыяліст. і с.-д. партый Інтэрнацыянала 2-га адмовілася ад прынцыпаў салідарнасці і падтрымала палітыку ўрадаў сваіх краін, якія ўдзельнічалі ў імперыяліст. вайне.