Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Праны́ра ’пранырлівы, прабіўны чалавек’ (ТСБМ, Шат., ТС). Рус.проны́ра ’тс’, ст.-слав.проныръ, пронырикъ ’дурны, нягодны, сапсаваны’. Звязаны з ныраць (Міклашыч, 213; Праабражэнскі, 1, 611; Мацэнаўэр, II, 327; Фасмер, 3, 375). Версія аб запазычанні з грэч.πονηρός ’дурны, нягодны’ (Брант, РФВ, 23, 89) адмаўляецца па фанетычных прычынах; гл. Фасмер, там жа. Кохман (Polonica, 71) настойвае на стараславянскім запазычанні з грэчаскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распада́цца ’разрывацца, выбівацца з сіл’ (лаг., Жд. 3); роспа́даны ’гнілы, сапсаваны (пра грыбы)’, роспа́сціса ’разарвацца’: душа роспадзецца, як старые запоюць (ТС). Сюды ж, магчыма, і рэдкае распа́дак ’глухое месца’: зблудзіў, зайшоў у нейкія распаткі (Сцяшк.), параўн. фармальна ідэнтычнае, але семантычнае далёкае рус.распа́док ’вузкая даліна ў гарах, лагчына’. Да па́даць (гл.), у тым ліку ад стомы. Параўн. роспадзень, роспаднік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скале́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скалечыць.
2.узнач.прым. Які мае цяжкае калецтва; знявечаны. [Таццяна].. адхіснулася назад, убачыўшы жудасны малюнак: разварочаны акоп, скалечаныя целы забітых.Шамякін.Калі б не скалечаныя, распухлыя пальцы і набрынялая застарэлым болем нага, дык.. [Сотнікаў] збольшага адчуў бы сябе здаровым.Быкаў.//Сапсаваны, непрыгодны. А мы ўсе ля палутаркі скалечанай І тупаем, і возімся з Гурко.Чэрня.Кожны дом, што знаёмы да болю, І ўсіх вуліц скалечаны брук Пракліналі, як воспу, няволю, Сумавалі без сынавых рук.Астрэйка.
3.перан.; узнач.прым. Маральна знявечаны, сапсаваны. [Бландзін:] — Дайце мне кулямёт! Я ўсю вайну марыў адплаціць фашысцкаму зверу за скалечанае жыццё...Ваданосаў.[Генрых Тоўхарт:] — На вайну я трапіў на разбор шапак. Аднак прыйшоў дадому са скалечанай душой. Нас разбілі.Чорны.
4.узнач.наз.скале́чаны, ‑ага, м. Калека. Скалечаных Усе шпіталі поўны... За што, за што Пакутуюць яны?Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
broken-down
[,broʊkənˈdaʊn]
n.
1) разьбі́ты, сапсава́ны, сапсу́ты, зруйнава́ны
broken-down health — сапсава́нае здаро́ўе
2) зьні́шчаны, палама́ны, непрыда́тны для ўжы́тку; разва́ліны
broken-down furniture — палама́ная мэ́бля
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
perverse
[pərˈvɜ:rs]
adj.
1) упа́рты, капры́зны
a perverse child — непаслухмя́нае дзіця́
2) сапсава́ны, распу́шчаны; злы, ліхі́
3) няпра́вільны, скажо́ны; памылко́вы (і пра прысу́д)
perverse reasoning — памылко́вае разважа́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
rank3[ræŋk]adj.
1.сапсава́ны; ёлкі; смярдзю́чы;
rank butter праго́рклае ма́сла;
rank fish ту́хлая ры́ба;
rank smell смуро́д
2. буйны́, пы́шны, раско́шны (пра расліннасць)
3. праз ме́рны;
rank nonsense по́ўная бязглу́здзіца;
rank injustice абура́льная несправядлі́васць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жаўкрыне́ц ’неўрадлівая глеба’ (лун., Шатал.), жоўкрэнец ’пясчаны грунт, пясок’ (пін., Яшкін, 65), жо́вэнец ’жоўтая зямля’ (пін., Нар. лекс., 101), жоўклінец, жоўцінец, жоўрэне́ц (палес., Выг. дыс.). Сувязь з жоўты можа быць другаснай. Варыянтнасць форм на невялікім (зах.-палес.) арэале сведчыць, магчыма, аб пошуку народна-этымалагічнага тлумачэння няяснага слова. Параўн. жаўква, жаўклець з некалькі шырэйшым распаўсюджаннем. Ці не звязана з жоўклы ’сапсаваны, кепскі’; гл. жоўкнуць. Далейшая кантамінацыя вяла да змен у значэнні, звязаных з ’жоўты’ > ’пясок’.