ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх.СаветаСССР за асаблівыя заслугі ў развіцці сав. архітэктуры, выдатную творчую дзейнасць у галіне горадабудаўніцтва, за стварэнне грамадз., прамысл. і сельскіх арх. комплексаў, будынкаў і збудаванняў, што атрымалі ўсенар. прызнанне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх.СаветаСССР 12.8.1967. Існавала да 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак., што.
1. Напоўніць паветра, прастору якімі‑н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам.Колас.
2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. Аж вось скончыліся прывітанні Савету, і камуністы агаласілі спіс прывітальных тэлеграм, якія трэба паслаць ад Савета.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫБ (Мечыслаў Іванавіч) (н. 28.9.1938, в. Савічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Брат С.І.Грыба. Ген.-лейт. міліцыі (1992). Скончыў Львоўскае пажарна-тэхн. вучылішча (1959), БДУ (1967). З 1959 інспектар міліцыі Пліскага райвыканкома Віцебскай вобл. У 1962—81 у органах унутр. спраў Віцебска і Віцебскай вобл. З 1981 нач. Упраўлення аховы грамадскага парадку МУСБССР, з 1985 нач. упраўлення ўнутр. спраў Віцебскага аблвыканкома. З 1990 нар. дэпутат Рэспублікі Беларусь, чл. Прэзідыума Вярх.Савета, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях нац. бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю Вярх.Савета Рэспублікі Беларусь. У студз. 1994 — студз. 1996 Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Аўтар кн. «Беларусь на шляхах незалежнасці» (1994), «На гістарычным скрыжаванні» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ САВЕ́Т РАБО́ЧЫХ І САЛДА́ЦКІХ ДЭПУТА́ТАЎ.
Утвораны 4(17).3.1917 паводле рэзалюцыі служачых Заходнефрантавога к-таУсерас. земскага саюза. У гэты ж дзень выбраны Часовы выканаўчы к-т з 9 чал. 8 сак. Савет выказаў падтрымку Часоваму ўраду. 10 сак. Савет рабочых дэпутатаў і Савет салдацкіх дэпутатаў аб’яднаны. Яго друкаваны орган — газ.«Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов». У маі — пач.чэрв. адбыліся перавыбары (выбраны 265 чал.). Пры Савеце існавалі секцыі: ваенная, рабочая, чыгуначная, культ.-асв., рэдакцыйная, харч., фін. і інш. У выніку перавыбараў (2-я пал.вер. — пач.кастр.) з 337 дэпутатаў Савета 184 былі бальшавікі, 60 эсэраў, 21 меншавік, 21 бундавец, 48 беспартыйных. 3 ад Паалей-Цыёна і Аб’яднанай яўр.сацыяліст. рабочай партыі (АЯСРП); у склад выканкома выбраны 23 бальшавікі, 7 эсэраў, 4 бундаўцы, 1 паалейцыяніст, 1 ад АЯСРП, 2 месцы пакінуты за прафсаюзамі. Да кастр. 1917 адбылося не менш як 35 пасяджэнняў Савета. 25 кастр. з мэтай прадухілення ў горадзе магчымых беспарадкаў утвораны рэв. штаб; 26 кастр. ад імя выканкома Мінскага Савета выдадзены «Загад № 1. Да насельніцтва г. Мінска і яго наваколляў», у якім заяўлена пра пераход усёй улады да М.С.р. і с.д. Вызваленыя з турмы і гаўптвахт салдаты (каля 800 чал.) былі аб’яднаны ў Першы рэв. імя Мінскага Савета полк. 2 ліст. ўся ўлада ў горадзе перайшла да ВРКЗах. фронту. Да 25 студз. 1918 у М.С.р. і с.д. існавалі аддзелы: па арганізацыі чырв. гвардыі, па арганізацыі чырв. арміі Мінскага гарнізона, па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй, асветы, жыллёвы, кааперацыі, працы, мясц. самакіравання, агітацыі і арганізацыі і інш. З прычыны наступлення герм. войск 19.2.1918 кіраўніцтва Савета пакінула Мінск. Савет пачаў адраджацца ў снеж. 1918, калі напярэдадні эвакуацыі герм. войск адбыліся выбары ў гар. Савет рабочых дэпутатаў. Пасля абвяшчэння Беларускай ССР у выніку дагавору прэзідыума Савета з ВРК Мінскай губ. да канца студз. 1919 былі арганізаваны перавыбары Савета, які атрымаў назву Мінскі Савет рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Іван Фролавіч) (10.9.1903, р.п. Касцюкоўка Гомельскага р-на — 9.10.1991),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Засл. работнік культ.БССР (1980). Скончыў Камуніст.ун-т Беларусі (1931), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). З 1923 на прафс., камсам. і парт. рабоце. З 1931 у апараце ЦККП(б)Б. З 1940 1-ы сакратар Вілейскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абарончых баёў на Магілёўшчыне, з чэрв. 1942 сакратар Мінскага, Вілейскага абкомаў КП(б)Б у сав. тыле, у маі 1943 — ліп. 1944 1-ы сакратар Вілейскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 сакратар Вілейскага, Маладзечанскага, Баранавіцкага абкомаў партыі. З 1953 1-ы нам., з 1962 нам. Старшыні Савета Міністраў БССР, у 1968—74 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх.СаветаБССР, потым навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі партыі пры ЦККПБ. Чл.ЦККП(б)Б у 1949—76. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—75, 1980—85, Вярх.СаветаСССР у 1954—66. Аўтар кн. «Партызаны Вілейшчыны» (2-е выд. 1970, з М.Е.Гракавым), «Далёкае і блізкае» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАФЕ́ЕЎ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.5.1933, г. Гомель),
партыйны і дзярж. дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1967), завочную ВПШ пры ЦККПСС (1974). З 1949 працаваў слесарам на Мінскім, Гомельскім вагонарамонтных з-дах. З 1962 на парт. рабоце ў Гомелі. З 1970 інструктар аддзела хім. і лёгкай прам-сці ЦККПБ, 1-ы сакратар Мазырскага гаркома, сакратар Гомельскага абкома КПБ. З 1978 старшыня Гомельскага аблвыканкома, 1-ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1990—93 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1992—96 нам.нач.Гал. ўпраўлення па дзярж. матэрыяльных рэзервах. З сак. 1996 нам. старшыні пастаяннай камісіі Вярх.Савета Рэспублікі Беларусь па эканам. палітыцы і рэформах, з лістапада Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. Чл.ЦК у 1981—91, Бюро ЦККПБ у 1986—91. Чл.ЦК у 1981—91 і Палітбюро ЦККПСС у 1990—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1975—85, 1995—96. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1984—91. Чл. Прэзідыума Вярх.СаветаБССР у 1980—95, СССР у 1990—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ІН (Мікалай Іванавіч) (1885 г. Ржэў Цвярской вобл., Расія — 1937),
удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны на Беларусі. З 1915 на Зах. фронце, вёў рэв. агітацыю сярод салдат. Чл.РСДРП(б). З сак. 1917 чл. Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас.чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, дэп. Устаноўчага сходу ад Зах. акругі і фронту. З ліст. 1917 чл. часовага бюро ВРКЗах. фронту, старшыня выканкома Саветасял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ.; са студз. 1918 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Са снеж. 1918 нач. гарнізона г. Мінска. З ліп. 1919 на Зах. фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі. У 1930-я г. ў Маскве, у 1936 беспадстаўна арыштаваны, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н (Аляксандр Трыфанавіч) (н. 24.7.1918, в. Даброціна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл.),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў БДУ (1949). Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1948—50 заг. аддзела прапаганды і агітацыі Савецкага райкома КПБ Мінска. З 1951 заг. аддзела прапаганды і агітацыі, з 1953 аддзела школ і ВНУ Мінскага гаркома КПБ, з 1955 заг. аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкома КПБ. У 1958—62 сакратар Мінскага абкома КПБ, з 1962 заг. аддзела прапаганды і агітацыі, з лют. 1971 па жн. 1986 сакратар ЦККПБ. Чл.ЦККПБ з 1966, чл. Бюро ЦККПБ з лют. 1971. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1979—84, Вярх.СаветаБССР у 1963—80, 1985—90, нам. старшыні Вярх.СаветаБССР у 1967—71.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯШЧО́Ў (Аляксей Яўхімавіч) (25.2.1905, в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.12.1968),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), ген.-м. (1943). Да чэрв. 1941 на гасп. рабоце, у ліп.—вер.чл. Пінскага падп. абкома КП(б)Б. З вер. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Пінскай вобл., 1-ы сакратар Пінскага падп. абкома КП(б)Б, в.а. камандзіра Пінскага партыз. злучэння. З 1944 1-ы сакратар Пінскага і Полацкага абкомаў і гаркомаў КП(б)Б. У 1948—53 Старшыня Савета Міністраў БССР. Чл.ЦККПБ у 1948—53. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—55, Вярх.СаветаСССР у 1946—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЯ́НІН (Якім Аляксандравіч) (22.8.1903, в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 30.8.1979),
дзеяч КПБ, адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Віцебшчыне ў Вял.Айч. вайну. Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1927 на сав. і парт. рабоце, з 1939 заг. аддзела кадраў ЦККП(б)Б, сакратар Магілёўскага абкома КП(б)Б. У 1941—44 упаўнаважаны эвакуацыйнага савета пры СНКСССР. З 1942 сакратар Віцебскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 сакратар Віцебскага, 1-ы сакратар Полацкага абкомаў КП(б)Б, з 1946 у ЦККП(б)Б, у 1949—59 старшыня Магілёўскага аблвыканкома. Чл.ЦККПБ у 1940—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—63, Вярх.СаветаСССР у 1950—54.