1. Прыляпіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрылепліваць марак.
2.Разм. Размясціць якія‑н. пабудовы вельмі блізка да чаго‑н. На рынку, дзе местачковыя гандляры напрылеплівалі сваіх крамак, сабралася .. столькі людзей, што можа б і яблыку не было дзе ўпасці.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Такі, аб якім загадзя ўмовіліся, назначаны па ўгавору. [Асігнацыі] акуратна пералічылі. Усё аказалася ў парадку, роўна дзвесце тысяч, як і было ўмоўлена.Лынькоў.Усе [патрыёт] сабраліся на ўмоўленым месцы — на Суражскім рынку.Новікаў.Міша чакаў партызан. А тыя пазніліся. А можа не падышоў умоўлены час?Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВИ́ТЕБСКИЙ ЛИСТО́К»,
грамадска-эканам. і с.-г. газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 3(15).1.1898 да 21.3(2.4). 1899 у Віцебску на рус. мове 2 разы на тыдзень Віцебскім т-вам сельскіх гаспадароў. Закранала гал. чынам праблемы памешчыцкай гаспадаркі і гандлю с.-г. прадуктамі, будаўніцтва дарог. Друкавала звесткі пра кан’юнктуру мясц.рынку. Асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць мясц.культ. устаноў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗНАЧЭ́ЙСКАЯ ПАЗЫ́КА,
форма дзярж. крэдыту для аказання фін. дапамогі суб’ектам гаспадарання за кошт сродкаў бюджэту на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Выдаецца ў выпадку фін. цяжкасцей прадпрыемства (фірмы і інш.), выкліканых становішчам на рынку ці пагаршэннем эканам. сітуацыі ў краіне. К.п. — сродак падтрымкі важных для нар. гаспадаркі структур (вытв-сцей), у стабільнасці якіх зацікаўлены дзярж. органы ўлады і кіравання, і не мае камерцыйнай мэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Flüssigkeitf -, -en
1) ва́дкасць
2) цяку́часць
3):
die ~ des Márktesэк. лікві́днасць ры́нку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пераве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.
1.што. Зняўшы з аднаго месца, павесіць на другое. Перавесіць карціну на другую сцяну.
2.каго-што. Перакінуўшы цераз што‑н., спусціць, павесіць канцамі ўніз. Лыка.. [Лук’янскі] перавесіў цераз плячо на шыю, гаршкі трымаў у руках і так.. цёрся паміж людзей на рынку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЭ́ ((Allais) Марыс) (н. 1911),
французскі вучоны-эканаміст. Скончыў Парыжскую вышэйшую нац. горную школу (1936). Праф. (1944). З 1946 дырэктар Нац. цэнтра навук. даследаванняў, з 1948 праф. Парыжскай вышэйшай нац. горнай школы. Навук. даследаванні па эканам. кіраванні, рэгуляванні даходаў і падаткаабкладанні, грашовай палітыцы, эканоміцы энергетыкі, транспарту і здабыўных галін, тэорыі выбару ва ўмовах рызыкі. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 за ўклад у тэорыю рынку і за работы па эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРКІ́Я (ад грэч. autarkeia самазадавальненне),
1) палітыка гасп.-эканамічнага адасаблення краіны, стварэнне замкнутай, самазабяспечвальнай эканомікі. Выяўляецца ў абмежаванні імпарту, павелічэнні экспарту тавараў і капіталаў, у захопе чужых тэрыторый, багатых сыравінай. У 2-ю сусв. вайну кіруючыя колы Германіі, Італіі, Японіі выкарыстоўвалі аўтаркію як спосаб барацьбы за перадзел свету, практыкавалі забаронныя пошліны, абмяжоўвалі ўвоз тавараў пры высокіх цэнах на іх унутраным рынку.
2) У філасофіі стоікаў — самазадавальненне як ідэал дабрачыннасці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСА́ЛТЫНГ (ад англ. Consulting кансультаванне),
дзейнасць па кансультаванні вытворцаў, прадаўцоў, пакупнікоў у галіне экспертнай, тэхн., эканам. дзейнасці: даследванне і прагназаванне рынку тавараў, паслуг і інш.; ацэнка тэхн. праектаў, распрацоўка і правядзенне маркетынгавых праграм і інш., у айчыннай практыцы — таксама пытанні стварэння і рэгістрацыі фірм розных форм уласнасці. Ажыццяўляецца незалежнымі кансультацыйнымі фірмамі ці індывід. кансультантамі пераважна ў форме кансультацыйных (кансалтынгавых) праектаў (дыягностыка, распрацоўка рашэнняў, іх рэалізацыя, ацэнка вынікаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНАЯ ІНТЭРВЕ́НЦЫЯ,
умяшанне цэнтральнага (нац.) банка ў аперацыі на валютным рынку з мэтай уздзеяння на курс нац.валюты праз куплю-продаж замежнай валюты; састаўная частка валютнай палітыкі. Для павышэння курсу нац. валюты цэнтр. (нац.) банк прадае замежную валюту, а для зніжэння — купляе яе ў абмен на нацыянальную. У буйных маштабах валютная інтэрвенцыя ажыццяўляецца за кошт валютных рэзерваў ці кароткатэрміновых узаемных крэдытаў цэнтр. банкаў некалькіх краін у нац. валютах па міжбанкаўскіх пагадненнях «своп».