эсто́нска-расі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эсто́нска-расі́йскі эсто́нска-расі́йская эсто́нска-расі́йскае эсто́нска-расі́йскія
Р. эсто́нска-расі́йскага эсто́нска-расі́йскай
эсто́нска-расі́йскае
эсто́нска-расі́йскага эсто́нска-расі́йскіх
Д. эсто́нска-расі́йскаму эсто́нска-расі́йскай эсто́нска-расі́йскаму эсто́нска-расі́йскім
В. эсто́нска-расі́йскі (неадуш.)
эсто́нска-расі́йскага (адуш.)
эсто́нска-расі́йскую эсто́нска-расі́йскае эсто́нска-расі́йскія (неадуш.)
эсто́нска-расі́йскіх (адуш.)
Т. эсто́нска-расі́йскім эсто́нска-расі́йскай
эсто́нска-расі́йскаю
эсто́нска-расі́йскім эсто́нска-расі́йскімі
М. эсто́нска-расі́йскім эсто́нска-расі́йскай эсто́нска-расі́йскім эсто́нска-расі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Тое, што і рускі. У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам. Колас.

2. Які мае адносіны да Расіі. Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРТАМО́НАВА (Вароніна) Інга Рыгораўна

(29.8.1936, Масква — 4.1.1966),

расійская спартсменка (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1962). Чатырохразовая чэмпіёнка свету (1957—58, 1962, 1965), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1963, 1964), неаднаразовая рэкардсменка свету, чэмпіёнка СССР у мнагаборстве (1956, 1958, 1962—64), шматразовая чэмпіёнка СССР (1956—59, 1961—65) на розных дыстанцыях.

т. 1, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛБЦО́ВА (Міра Міхайлаўна) (н. 21.12.1938, Масква),

расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. Расіі (1978). Нар. арт. СССР (1989). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1973). З 1957 салістка Дзярж. акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка», з 1980 яго маст. кіраўнік. Стварыла шэраг танцаў і кампазіцый, прасякнутых яскравым нац. каларытам, лірызмам.

т. 7, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРДА́САВА (Марыя Мікалаеўна) (14.2. 1915, в. Ніжняя Мазаўка Тамбоўскай вобл., Расія — 29.9.1997),

расійская спявачка. Нар. арт. Расіі (1958). Нар. арт. СССР (1981). Герой Сац. Працы (1987). У 1943—72 вядучая салістка Варонежскага рус. нар. хору, пазней — Варонежскай абл. філармоніі. Самабытная выканальніца, збіральніца і аўтар шматлікіх нар. песень і прыпевак (больш за 300, многія змешчаны ў зборніках песень).

т. 10, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ КАМІНТЭ́РНА.

Засн. ў 1940 на базе Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода. У час Вял. Айч. вайны эвакуіраваны ў г. Саратаў (Расійская Федэрацыя). Адноўлены ў 1946. Да 1986 рэканструяваны і расшыраны. Дзейнічаюць цэхі: кавальска-нарыхтоўчы, ліцейны, мех. (2), зборачны, інструментальны, рамонтна-мех., энергацэх, зубарэзны ўчастак. Асн. прадукцыя (1996): універсальныя і спец. зубаапрацоўчыя паўаўтаматы і аўтаматы для аўтам. ліній, тавары шырокага ўжытку.

т. 4, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДЫРХА́ЕВА (Святлана Дзантэміраўна) (н. 12.5.1938, с. Хумалаг, Паўн. Асеція),

расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1984). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў Чэлябінску, Адэсе. З 1960 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.​Мелікава), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурана), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса).

т. 1, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАНІЯШВІ́ЛІ (Ніна) (Ніно) Гедэванаўна (н. 28.3.1963, Тбілісі),

расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1995). Пасля сканчэння Маскоўскага харэагр. вучылішча (1981) салістка Вял. т-ра Расіі. Сярод партый: Маша, Аўрора («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Джульета («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Жызэль, Мірта («Жызэль» А.​Адана). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1981), Маскве (1985, 1986), у г. Джэксан (ЗША, 1986).

т. 1, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСАКА́ДЗЕ (Ліяна Аляксандраўна) (н. 2.8.1946, Тбілісі),

грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.​Лонг—Ж.​Цібо (Парыж, 1965), імя Я.​Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.​Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.

т. 7, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЭС (Ірына Натанаўна) (н. 10.3.1939, г. Харкаў, Украіна),

расійская спартсменка (лёгкая атлетыка). Сястра Т.​Н.​Прэс. Засл. майстар спорту (1960). Канд. пед. навук (1972). Скончыла Ленінградскі ін-т інжынераў чыг.-дарожнага транспарту (1962). Чэмпіёнка і рэкардсменка XVII і XVIII Алімп. гульняў (1960, Рым; 1964, Токіо). 13-разовая чэмпіёнка СССР (1959—67). Шматразовая рэкардсменка свету і Еўропы (1959—65) у бар’ерным бегу і лёгкаатлетычным пяцібор’і.

т. 13, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)